Вы тут

Груша на прышчэпе рабіны


У суровыя зімы дрэвы грушы часта вымярзаюць цалкам. Пладовыя гадавальнікі не паспяваюць атрымліваць новыя саджанцы для пасадкі. Ды і сарты часам не тыя, што хацелася б пасадзіць у сябе на ўчастку. Але калі вырасціць у садзе іргу або рабіну, а затым прышчапіць на іх культурныя грушы, карлікавасць будзе забяспечана.

8-19

Асабліва проста атрымаць прышчэпы звычайнай чырвонай рабіны, але не ўсе сарты сумяшчальныя з такой прышчэпай. Пра тое, што прышчэпа і прышчэплены гатунак сумяшчальныя, можна даведацца ўжо праз 4-5 гадоў па месцы спайкі: калі наплыву няма і шчэпа не таўсцейшая за прышчэпу, падвойна-сартавую камбінацыю можна лічыць удалай. Пажадана прышчапляць маладыя прышчэпы, не старэйшыя за 2-3 гады, калі яны яшчэ не перараслі, кара лёгка адстае ад драўніны, прышчэпкі хутка прыжываюцца на прышчэпах. Улетку можна прышчапляць спячым вочкам. Спосаб прышчэпкі — акуліроўка або амерыканская прышчэпка шчытком упрыкладку. Другі спосаб дазваляе расцягнуць тэрміны прышчэпкі на некалькі месяцаў незалежна ад руху соку; акуліроўка спячым вочкам у Т-падобны разрэз праводзіцца толькі ў перыяд актыўнага руху соку. У год прышчэпкі нельга абразаць прышчэпу, але вясной наступнага года гэта трэба зрабіць абавязкова, у адваротным выпадку прышчэпленыя вочкі так і не прачнуцца.

Калі ўсё зрабіць правільна, з прышчэпленай пупышкі вясной разаўецца парастак з прыкметамі шчэпы. Рэгулярныя палівы, падкормкі, рыхленне глебы ўжо ў першы год росту прышчэпленаму сорту грушы дазваляюць даць парасткі вышынёй 50-80 см. Калі прышчэплены саджанец дасягне вышыні 85-90 см, яго можна фарміраваць.

Увесну адмяраюць 50 см для штамба, над ім вылучаюць частку стволіка з 6 міжвузеллямі (тут будуць закладвацца бакавыя галіны грушы), усё астатняе зразаюць вострым садовым нажом над якой-небудзь нармальна развітай пупышкай.

Да восені вырастае стандартная двухгодка. Лепш перасаджваць на пастаяннае месца аднагодкі: яны лягчэй пераносяць перасадку, менш траўмуецца каранёвая сістэма. Крону фарміруюць непасрэдна ў садзе. Саджанцы, выгадаваныя сваімі рукамі, часта больш надзейныя за набытыя: сорт, які спадабаўся, загадзя вядомы, прышчэпа падабрана самастойна, ды і грошы можна сэканоміць немалыя.

8-18

Увосень вырываюць пасадачную яму глыбінёй 60-70 і шырынёй 80-100 см і саджаюць грушу гэтак жа, як і яблыні, але абараняць на зіму іх давядзецца больш старанна, прыкрываючы штамбы руберойдам, лапнікам і абкопваючы іх зямлёй перад маразамі. Ранняе абкопванне можа прывесці да падправання кары ў восеньскі перыяд з высокай вільготнасцю. Яшчэ лепш выкапаную яму пакінуць да вясны пустой, а ранняй вясной пасадзіць грушу. На зіму саджанцы прыкопваюць нахільна, прыкрываючы зямлёй траціну штамба; у такім стане саджанец грушы больш надзейна застрахаваны ад падмярзання ў суровую зіму.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Выкананне якіх правіл зробіць паездку на электрасамакаце бяспечнай?

Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.

Грамадства

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Як Мінск ўпрыгожаць да юбілею Вялікай Перамогі

Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы

Рэгіёны

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Рэканструкцыя Лельчыцкай цэнтральнай кацельні ідзе поўным ходам

Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…