Вы тут

Працэнты ўжо не патрэбны?


Цяпер і банкаўская сфера пачала выкарыстоўваць сістэму своеасаблівых зніжак

Сёлета з першых дзён красавіка па 30 верасня (уключна) найбуйнейшым банкам краіны праводзіцца акцыя па датэрміновым пагашэнні крэдытаў на ўмовах, вызначаных банкам, у беларускіх рублях і замежнай валюце на фінансаванне нерухомасці і спажывецкія патрэбы, паведамляе прэс-служба Беларусбанка.

Такім чынам, цяпер пры адначасовым датэрміновым пагашэнні крэдытаў, пагашэнне працэнтаў па якіх ажыццяўляецца раўнамернымі ўзносамі, крэдытаатрымальнікі аплачваюць толькі працэнты за бягучы месяц і вызваляюцца ад аплаты працэнтаў, якія налічаны і не аплачаны за перыяд карыстання крэдытам. У выпадку датэрміновага пагашэння крэдытаў з пагашэннем працэнтаў за фактычны час карыстання крэдытаатрымальнікі вызваляюцца ад аплаты працэнтаў, налічаных і прад'яўленых да аплаты на дату канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдытным дагаворы. У раздзеле навін сайта банка паведамляецца, што прыняць удзел у акцыі могуць крэдытаатрымальнікі, у якіх адсутнічае пратэрмінаваная запазычанасць па крэдыце і (або) працэнтах.

Каб скарыстацца ўмовамі гэтай акцыі, кліент банка павінен дзейнічаць па пэўным алгарытме. Так, для канчатковага пагашэння запазычанасці па крэдыце неабходна звяртацца ў службу крэдытавання насельніцтва ўстановы банка па месцы заключэння крэдытнага дагавора для афармлення дадатковага пагаднення да крэдытнага дагавора аб удзеле ў акцыі.

Згадзіцеся, што гэта цудоўная навіна ад Беларусбанка. Яна ўзрадавала і аўтара гэтых радкоў, у якога застаўся непагашаны льготны крэдыт на кватэру. Потым карэспандэнт газеты звярнуўся ў крэдытны аддзел банка па месцы заключэння дагавора і... настрой адразу сапсаваўся. Аказалася, што менавіта крэдыты, атрыманыя на льготных умовах, у гэтай акцыі не ўдзельнічаюць.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.