Вы тут

Мінус 90 мільёнаў


Па выніках сакавіка золатавалютныя рэзервы Беларусі, згодна з метадалогіяй МВФ, скараціліся на 90,8 млн долараў ЗША і, паводле папярэдніх звестак, на 1 красавіка склалі 4 560,5 млн долараў ЗША ў эквіваленце, пра што паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў Нацыянальнага банка. У нацыянальным вызначэнні аб'ём золатавалютных рэзерваў зменшыўся на 262,8 млн долараў і на 1 красавіка склаў 4 993,3 млн долараў ЗША ў эквіваленце. «На зніжэнне аб'ёму рэзерваў у сакавіку аказала ўплыў пагашэнне ўрадам і Нацыянальным банкам знешніх і ўнутраных абавязацельстваў у замежнай валюце ў поўным аб'ёме, — тлумачаць у Нацбанку. — Падтрыманню спрыялі паступленні ад збірання экспартных пошлін на нафтапрадукты, а таксама дадатнае сальда куплі-продажу Нацыянальным банкам замежнай валюты на Беларускай валютна-фондавай біржы». Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.  

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.