Вы тут

Падземны пераход замест «зебры»


На 305-м кіламетры аўтадарогі М-1/Е30 Брэст — Мінск — граніца Расійскай Федэрацыі ў Дзяржынскім раёне з'явіцца падземны пешаходны пераход.

Новае збудаванне заменіць наземную «зебру», якая была тут дагэтуль. Будаўніцтва перахода дазволіць павысіць бяспеку дарожнага руху на дадзеным участку дарогі і створыць больш камфортныя ўмовы як для кіроўцаў, так і пешаходаў, — паведамілі ў прэс-цэнтры Мінтранса. Праўда, у сувязі з узвядзеннем падземнай канструкцыі на 305-м кіламетры «алімпійкі» абмяжоўваецца дарожны рух. У прыватнасці зараз закрыта паласа па Брэсцкім накірунку. Часовыя нязручнасці давядзецца цярпець 4,5 месяца — менавіта столькі будзе доўжыцца будаўніцтва аб'екта.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.