Вы тут

Дарога, як дзяўчына...


Білборды (з напамінам: «Дарога, як дзяўчына, — патрабуе ўвагі!» цяпер упрыгожваюць вуліцы Савецкую і Яфрэмава ў Гомелі.

8-43

Ва ўпраўленні Гомельскай абласной ДАІ расказалі, што пакуль іх толькі два, але не выключана, што будзе больш — з разнастайнымі выявамі. Інспектар аддзялення агітацыі і прапаганды ДАІ Гомельскай вобласці Кацярына Радзівонава гаворыць, што людзі лепш рэагуюць на прывабную, а не на адмоўную папераджальную інфармацыю. Менавіта таму пры ўвасабленні ідэі ў жыццё аўтары адмовіліся ад выкарыстання выяў, непасрэдна звязаных з дарогай. Да таго ж раздражняе вялікая колькасць тэксту і манатоннасць звычайных заклікаў, на якія ўдзельнікі дарожнага руху ўжо даўно перасталі рэагаваць.

Між тым гэта толькі пачатак. Далей ДАІ Гомельскай вобласці збіраецца размясціць у абласным цэнтры серыю тэматычных малюнкаў, накіраваных на прафілактыку бяспекі руху. Да ўдзелу прыцягваюць вядомага гомельскага футбаліста і трэнера юніёрскай зборнай Беларусі па футболе Віктара Барэля і ўладальніцу тытула «Місіс Беларусь» Юлію Перагудаву.

Акрамя таго, з беларускамоўным білбордам ДАІ Гомельскай вобласці вырашыла падаць заяўку на ўдзел у міжнародным фестывалі маркетынгу і рэкламы «Белы Квадрат», які пройдзе ў канцы красавіка ў Мінску.

Ірына АСТАШКЕВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.