Вы тут

Рухацца — толькі наперад


Аляксандр Лукашэнка патрабуе адчувальных вынікаў ад дзеянняў па вырашэнні праблем транспартнай галіны

Такую задачу кіраўнік дзяржавы паставіў падчас дакладу міністра транспарту і камунікацый Анатоля Сівака аб сітуацыі ў галіне, праблемах і перспектывах развіцця, паведамляе БЕЛТА.

Прэзідэнт падкрэсліў, што не чакае ад членаў урада, адказных за галіну, агульных разваг. Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў выкласці бачанне праблем і шляхі, па якіх прапануецца пайсці, каб выцягнуць сферу са становішча, у якім яна знаходзіцца. «Становішча сёння ўсюды няпростае. Мы гэта ведаем. Ад праводзімых дзеянняў павінны быць адчувальныя вынікі», — лічыць кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, транспартны комплекс — аснова інфраструктуры ўсёй эканомікі і галоўнае сувязнае звяно, за развіццё якога адказвае непасрэдна дзяржава. Гэта сфера ўключае тысячы кіламетраў камунікацый, больш за 10 тысяч арганізацый, дзе працуюць звыш 280 тысяч чалавек. Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што транспартныя паслугі фарміруюць амаль палавіну экспарту знешняга гандлю паслугамі Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў далажыць пра рэальнае становішча на прадпрыемствах галіны і ў працоўных калектывах, з якімі праблемамі сутыкаюцца транспартныя і дарожныя арганізацыі і, самае галоўнае, як яны вырашаюцца. Акрамя таго, Прэзідэнт запатрабаваў далажыць, што робіцца для зніжэння сабекошту, павышэння даступнасці і якасці транспартных паслуг для насельніцтва і бізнесу. «Нагналі аскому развагі аб тым, што перакрыжаванае субсідзіраванне загубіла транспартныя артэрыі, транспартную галіну, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Ніякага перакрыжаванага субсідзіравання ў краіне няма. Ёсць тарыфы, ёсць цэны — па іх працуйце».

Прэзідэнта таксама цікавіла, якія складанасці ўзнікаюць пры міжнародных перавозках, асабліва ў краіны Еўразійскага эканамічнага саюза, як ацэньваюцца іншыя рэгіёны ў плане нарошчвання транспартных паслуг. «Мы дамаўляліся пра тое, што праблемы ў транспартнай сферы ў ЕАЭС зняты. Праблемы, якія існавалі пры перавозках у/з трэціх краін, таксама зняты. Хацелася б пачуць, як яны зняты на практыцы», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Як было даложана Прэзідэнту, сённяшняя сітуацыя ў транспартнай галіне характарызуецца ўплывам неспрыяльных фактараў у сусветным гандлі, якія рэзка атрымалі развіццё ў другой палавіне 2014 года і працягваюцца ў бягучым годзе. На гэтым фоне ўдаецца захоўваць і нарошчваць асноўны для галіны паказчык — аб'ём перавезеных грузаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».