Вы тут

Хочаш быць здаровым?


Мерапрыемства стала працягам абласной акцыі «Магілёўшчына — тэрыторыя здароўя», якая стартавала летась, а Краснаполле — чарговым райцэнтрам, які дэманстраваў свае дасягненні ў азначаным напрамку.

На цэнтральнай плошчы, у парку і ў раённым маладзёжным Цэнтры культуры і вольнага часу «Міраж» праводзіліся выставы, віктарыны, дэгустацыі. Спартыўны дух уздымалі спрытныя хлопцы і дзяўчаты на роліках і веласіпедах. Раённая гімназія дэманстравала канцэрт юных талентаў і праводзіла конкурс малюнкаў на «здаровую» тэматыку...

Не засталіся звычайнымі назіральнікамі і самі народныя абраннікі. Дэпутат Тур'еўскага сельсавета Жанна Мельнікава разам са сваімі калегамі па адукацыйнай установе арганізавала работу фіта-бара. Яна сама разлівала ў шклянкі духмяныя настоі і падрабязна інструктавала, які ад чаго. «Ніхто з жыхароў нашага аграгарадка не адмовіўся прыняць удзел у акцыі, людзі дзяліліся зёлкамі і ягадамі, нават прынеслі мёд і варэнне, — расказала яна. — А яшчэ зрабілі сваімі рукамі кексы, абаранкі, рознае печыва. Ад ахвотнікаў паспытаць адбою не было».

Галоўны дзяржаўны санурач раёна Аляксандр Ветраў, а па сумяшчальніцтве дэпутат Краснапольскага райсавета, вёў актыўную прапаганду здаровага ладу жыцця. Ён запрасіў у горад сваіх калег з Магілёва, якія кансультавалі па пытаннях здаровага харчавання і нават арганізавалі пазнавальную віктарыну.

Удзел у мерапрыемстве прыняла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі Таццяна Кананчук. Яна ў раёне часты госць.

— Мы вельмі ўдзячны ўсім, хто нас падтрымаў, — падзялілася эмоцыямі і старшыня Краснапольскага райсавета Анжаліка Гоман. — Людзі змаглі не толькі падзарадзіцца станоўчымі эмоцыямі, але і памераць ціск, узровень цукру ў крыві. А яшчэ пакаштаваць здаровую прадукцыю айчынных вытворцаў — дзякуй ім, што адгукнуліся на наш заклік і прыехалі на мерапрыемства. Магілёўскія прадпрыемствы «Дамачай», мясакамбінат, быхаўскі кансервавы завод арганізавалі дэгустацыю сваёй прадукцыі, парадавала і Чавуская райспажыўкааперацыя. Смачных страў было прадстаўлена як ніколі шмат. Не засталіся ў баку мясцовыя арганізацыя і ўстановы.

Нэлі ЗІГУЛЯ

 

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.