Вы тут

Знайшоў прыгоды на пальцы


17-гадовы жыхар Брагіна разам з трыма сябрамі ў гаражы вырашыў зрабіць самаробную петарду. Эксперымент, аднак, цяпер працягваецца ў Гомельскім абласным апёкавым цэнтры.

Як паведамілі ў прэс-службе Гомельскага абласнога УУС, юнак змяшаў няхітрыя інгрэдыенты і засыпаў іх у металічны балончык. Як толькі пачаў утрамбоўваць сумесь, адбыўся самападрыў рэчываў. Толькі дзякуючы выпадковасці больш ніхто з прысутных непаўналетніх не пацярпеў. Маладыя людзі перапужаліся, што будуць пакараны, і таму давялі таварыша дадому, а хуткую дапамогу выклікала ўжо яго маці. У райбальніцу хлопец быў дастаўлены з траўмамі пальцаў. Пасля аказання першай дапамогі «вынаходнік» накіраваны для лячэння ў абласны апёкавы цэнтр.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.