Вы тут

Для стварэння настрою — дзень зніжак


Адзіны дзень зніжак, прымеркаваны да святкавання 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, пройдзе ў гандлёвай сетцы сталіцы 2 мая. Пра гэта паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

У гэты дзень мінскія крамы прадаставяць пакупнікам зніжкі на нехарчовыя тавары ў памеры 15-20 працэнтаў. А каб стварыць святочны настрой у ветэранаў і ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, у гандлёвай сетцы сталіцы ўжо цяпер праводзяцца пашыраныя продажы адзення і абутку, тавараў гаспадарчага прызначэння, складанабытавой тэхнікі, ювелірных вырабаў, мэблі і іншага. У маі ў Мінску плануецца правесці больш за 400 выстаў-продажаў, рэкламных акцый і распродажаў. Усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны будуць прадастаўлены істотныя зніжкі на харчовыя і нехарчовыя тавары. А яшчэ гандлёвыя прадпрыемствы возьмуць удзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Кветкі Вялікай Перамогі».

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».