Вы тут

Сустрэча з казкай


Упершыню ў Віцебску можна ўбачыць пушкінскіх персанажаў, якія рухаюцца

Выставу «Лукамор'е» прывезлі з Санкт-Пецярбурга. Працуе яна ў Віцебскім краязнаўчым музеі. У выставачнай зале часова «пасяліліся» героі казкі пра Руслана і Людмілу, цара Салтана, рыбака і старую... Выстава стала цудоўным сюрпрызам, асабліва для прыхільнікаў творчасці Пушкіна. Васковую фігуру паэта можна ўбачыць ля казачнага дуба, ля якога — кот вучоны.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Многія з персанажаў рухаюцца. А арыгінальная падсветка стварае насамрэч казачную атмасферу. У прыватнасці вавёрка, якая грызе залатыя арэшкі, быццам бы жывая. А Кашчэй Бессмяротны, што над златам чахне, падаецца, зараз закрые свой куфар з каштоўнасцямі...

На выставе можна не толькі сфатаграфавацца з героямі любімых казак, але і маляваць пры дапамозе трафарэтаў. Апошнія для сучасных дзяцей — нешта незвычайнае, а ў савецкія гады такім чынам забаўляліся многія хлопчыкі і дзяўчынкі.

[caption id="attachment_78616" align="alignnone" width="600"]Экс­па­на­ты вы­ста­вы. Экс­па­на­ты вы­ста­вы.[/caption]

У Віцебску выстава будзе працаваць да 26 красавіка. У планах арганізатараў — гастролі казачных герояў у Оршы і іншых гарадах Беларусі.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».