Вы тут

Радзіма. Адзінства. Перамога


Прэзентацыя зборніка «Радзіма. Адзінства. Перамога» Выдавецкага дома «Звязда» і Мінскага абласнога аддзялення грамадскага аб'яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі» адбудзецца 9 красавіка а 16-й гадзіне ў галерэі «Лабірынт» (3-ці паверх) Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Пра гэта паведаміла кіраўнік народнага клуба кампазітараў і паэтаў «Жывіца» Ірына Карнаухава.

Укладальнікамі калектыўнага выдання кіравала жаданне давесці да чытачоў вартасць міру дзеля росквіту і ўмацавання незалежнасці роднай Беларусі. У кнізе прадстаўлены апавяданні, нарысы, вершы творцаў, якія выказалі свой погляд на Вялікую Айчынную вайну, адкрылі невядомыя старонкі падзей гераічнай мінуўшчыны.

Тэма Вялікай Айчыннай вайны ў беларускай літаратуры па-ранейшаму застаецца адной з найбольш актуальных. Неймаверны маштаб трагедыі, якая выпала на долю нашых продкаў, і сёння патрабуе глыбокага асэнсавання, ушанавання памяці пра бессмяротны подзвіг пакалення пераможцаў.

Прэзентацыя кнігі ў нацыянальнай духоўнай скарбніцы нашай краіны — знакавая падзея ў літаратурным і грамадскім жыцці Міншчыны. Гэта яшчэ раз сведчыць пра высокія маральныя каштоўнасці, якія свята захоўваюцца на нашай зямлі і перадаюцца ў спадчыну будучым пакаленням.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.