Вы тут

Два браты будаваліся рукамі падначаленых


Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Маскоўскага РУУС сталіцы затрымалі дзвюх службовых асоб аднаго з упраўленняў буйнога будаўнічага прадпрыемства, якія, злоўжываючы паўнамоцтвамі, прыцягвалі падначаленых рабочых, а таксама выкарыстоўвалі інструмент і будаўнічую тэхніку на сваіх дачных участках.

Было высветлена, што намеснік начальніка па вытворчасці аднаго з упраўленняў займаўся гэтым са снежня 2009 года па снежань 2014-га. Аплата працы рабочых на зямельным участку ў Лагойскім раёне, як і амартызацыя тэхнікі, не праводзілася. А сума між тым набегла немалая — каля 240 мільёнаў рублёў без уліку індэксацыі.

Далей — болей. Супрацоўнікі пракуратуры і АБЭЗ райаддзела ўстанавілі таксама, што родны брат падазраванага працуе галоўным інжынерам у тым жа ўпраўленні. Ён з сакавіка 2013 года па снежань 2014-га па прыкладзе сваяка арганізаваў будоўлю ў Ратамцы. І таксама прыцягваў усё тых жа рабочых і тэхніку «Мапіда». Нанесеная прадпрыемству шкода склала каля 144 мільёнаў рублёў (таксама без уліку індэксацыі). Заведзены крымінальныя справы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.