Вы тут

А ты пасадзіў дрэва ў гонар Перамогі?


Газета «Звязда» разам з прадстаўнікамі Міністэрства інфармацыі і іншых СМІ далучылася да рэспубліканскай акцыі «Тыдзень лесу — 2015». У гэты дзень мы не толькі падарылі другое жыццё некалькім тысячам маладых елачак каля пасёлка Станькава, але і даведаліся шмат цікавага. У прыватнасці што меч Колесава (прылада для пасадкі саджанцаў дрэў, якая нагадвае рыдлёўку) служыць леснікам на працягу 130 гадоў.

[caption id="attachment_78611" align="alignnone" width="600"]Аўтарка садзіла лес з першым намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Луцкім. Аўтарка садзіла лес з першым намеснікам міністра інфармацыі Ігарам Луцкім.[/caption]

Калі вы яшчэ не паспелі ўнесці сваю пасільную лепту ў добрую справу, не засмучайцеся: акцыя «Тыдзень лесу», аб'яўленая Міністэрствам лясной гаспадаркі з 28 сакавіка па 4 красавіка, у сувязі з сюрпрызамі надвор'я працягваецца. Часу на «сяўбу» застаецца мала, таму лесаводы будуць рады кожнаму, хто захоча ім дапамагчы. А ў знак удзячнасці пачастуюць свежым бярозавікам.

— Падчас акцыі непасрэдна да нас у лясгас прыехала недзе 60 добраахвотнікаў, без уліку прадстаўнікоў ад арганізацый і прадпрыемстваў, — распавёў галоўны ляснічы Мінскага лясгаса Аляксандр МІРАНОВІЧ. — У асноўным гэта сем'і з Мінска. Акрамя таго, нам дапамагалі садзіць лес прадстаўнікі «Беларусьнафты», «Газпрама», курсанты Акадэміі МУС, чэмпіёны і прызёры Алімпійскіх гульняў, мясцовыя школьнікі... На днях чакаем у госці супрацоўнікаў Камітэта дзяржаўнага кантролю, прадстаўнікоў Савета Міністраў. Агульнымі намаганнямі плануем завяршыць пасадку да 20 красавіка.

Паводле слоў Аляксандра Мірановіча, ужо праз 10 гадоў, калі сфарміруюцца насаджэнні, пад «нашымі» елачкамі пачнуць з'яўляцца баравічкі, а праз 20 гадоў — ягады. Супрацоўніцы Міністэрства інфармацыі, якія садзілі дрэўцы ў суседняй каляіне, паабяцалі ацаніць вынік сумеснай працы, бо ўвосень збіраюць грыбы менавіта ў гэтым лесе.

Аляксандр Мірановіч нагадаў, што акцыя ўключае ў сябе не толькі пасадку лесу, але і яго добраўпарадкаванне. Не сакрэт, што людзі, якія выязджаюць адпачыць на прыроду, на жаль, часта пакідаюць пасля сябе горы смецця. Калі б кожны з адпачывальнікаў прыняў удзел у акцыі, то наступны раз сто разоў падумаў бы, перш чым пакінуць пластыкавую бутэльку на лясной палянцы.

«Тыдні лесу» праводзяцца з 2007 года. Сёлета акцыя прысвечана 70-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Надзея ДРЫЛА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.