Вы тут

Спальванне травы абарвала сёлета 14 жыццяў


А за пяць гадоў такія пажары сталі фатальнымі для 29 чалавек

Анамальна цёплае надвор'е ў лютым і сакавіку прывяло да імклівага росту пажараў у прыродных экасістэмах. Тушыць узгаранні сухой расліннасці, полымя ў лясах і на тарфяніках ратаўнікі выязджалі больш за 3 тысячы разоў. У параўнанні з мінулым годам такіх пажараў стала ў два разы больш. А разам з імі — і чалавечых смерцяў.

— Звычайна пры палах травы гінуць пажылыя людзі, — аналізуе сітуацыю начальнік упраўлення нагляду і прафілактыкі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Рафальскі. — Яны не ўлічваюць прыродныя фактары, не могуць разлічыць свае сілы, не здольныя належным чынам кантраляваць вогнішчы. А калі агонь вырваўся на волю і запалала пабудова, намагаюцца яго патушыць самастойна. Сілы ж у стыхіі і старога чалавека часта няроўныя. І, толькі зразумеўшы гэта, тэлефануюць ратаўнікам. Хаця, па логіцы, гэта трэба рабіць пры надзвычайнай сітуацыі адразу, бо губляецца вельмі шмат часу.

Усю краіну абышлі кадры з вёсак, па якіх нібыта зноў пракацілася вайна. Так, 24 сакавіка з вёскі Клетнае Барысаўскага раёна а палове трэцяй дня паступіла паведамленне аб узгаранні. Агонь ператварыў у попел восем гаспадарчых пабудоў, дзве дачы, адзін жылы і адзін закінуты дом. А пачалося ўсё з таго, што мясцовы 60-гадовы жыхар вырашыў навесці парадак на сваёй зямлі і развёў вогнішча. Ад некаторых дамоў засталіся толькі коміны...

Зараз жа ва ўсіх абласцях краіны дзейнічаюць мабільныя групы, якія складаюцца з прадстаўнікоў мясцовых выканаўчых улад, органаў унутраных спраў, падраздзяленняў МНС, інспекцый прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. З пачатку года яны зрабілі больш за 37 тысяч прафілактычных аб'ездаў тэрыторыі. За парушэнні правіл пажарнай бяспекі рублём адказалі больш за 7 тысяч парушальнікаў.

Валяр'ян ШКЛЕННІК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.