Вы тут

З чаго складаецца патрыятызм


Дэпутаты наведалі Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства

«У апошні час пасяджэнні нашай камісіі носяць практычную накіраванасць, мы хочам бачыць на практыцы, як рэалізуюцца заканадаўчыя дакументы», — паведаміў журналістам Аляксандр СЯГОДНІК, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, навуцы, культуры, падчас выязнога пашыранага пасяджэння камісіі на базе Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства.

— Сёння мы вывучаем выкарыстанне ва ўстановах дадатковай адукацыі заканадаўчай базы галіны ў плане патрыятычнага і грамадзянскага выхавання. Сёлета год 70-годдзя Перамогі, Год моладзі, таму, натуральна, важна ўсё гэта ўбачыць, адчуць, пагутарыць з практыкамі, што працуюць у гэтай установе.

Парламентарый нагадаў, што наперадзе ў дэпутатаў — работа па ўнясенні змяненняў і дапаўненняў у Кодэкс аб адукацыі.

— Я ўжо азнаёміўся з праектам дакумента і заўважыў, што там па дадатковай адукацыі з боку Міністэрства адукацыі, Савета Міністраў ніякіх дапаўненняў не было, таму гэта пасяджэнне камісіі праводжу тут з мэтай паглядзець: сапраўды ўсё працуе так, як трэба ці патрэбна зрабіць нейкія папраўкі, — адзначыў Аляксандр Сягоднік.

Перад пасяджэннем для ўдзельнікаў арганізавалі экскурсію па тэрыторыі цэнтра, расказалі пра яго праекты і формы работы з дзецьмі. Пры ўстанове працуе шмат гурткоў і секцый, летам тут арганізуецца дзіцячы лагер. Ёсць зімовы сад, дзе растуць кававыя дрэвы, лімоны, папая, бананавая трава, цяпліцы, у якіх вырошчваецца расада розных кветак, а таксама вальеры, дзе можна паназіраць за рознымі птушкамі...

— Дэпутаты, кожны з якіх прадстаўляе пэўную акругу, могуць выкарыстоўваць вопыт працы рэспубліканскіх устаноў дадатковай адукацыі непасрэдна ў сваёй акрузе, — заўважыў Аляксандр Сягоднік. — Сюды можна арганізаваць выезд дзяцей, распрацаваць экскурсійную праграму.

Парламентарый упэўнены, што гэтая ўстанова робіць шмат для таго, каб выхаваць дзяцей сапраўднымі патрыётамі.

— Экалогія — вельмы важны накірунак працы з дзецьмі, — упэўнены дэпутат. — Экалогія — гэта мы, кожны павінен разумець гэта. Што да краязнаўства, то няўжо магчыма выхаваць грамадзяніна і патрыёта без яго? Таму хацеў бы звярнуць увагу дэпутатаў на важнасць супрацоўніцтва з установамі, якія развіваюць гэтыя накірункі.

Надзея ЮШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.