Вы тут

Для ветэранаў пералёт будзе таннейшы


Авіякампанія «Белавія» зробіць зніжку для ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і аднаго суправаджаючага, чый узрост большы за 18 гадоў, на рэйсы з 4 па 12 мая.

Як паведамілі ў прэс-службе авіяперавозчыка, білеты са зніжкай можна будзе набыць на рэйсы «Белавія» ў Венгрыю, Германію, Польшчу, Сербію, Чэхію, Ізраіль, Азербайджан, Арменію, Туркменістан, Казахстан, Грузію, Украіну, Латвію, Літву і назад. Набыццё білетаў на пералёт з 4 па 12 мая магчыма ва ўласных касах «Белавія» і прадстаўніцтвах авіякампаніі за мяжой цягам красавіка і па 12 мая. Зніжка даецца ў памеры 70 працэнтаў тарыфу, які дзейнічае на дату пакупкі, яна не распаўсюджваецца на спецыяльныя тарыфы і не суміруецца з іншымі зніжкамі. Прапанова дзейнічае толькі пры прад'яўленні дакумента, які пацвярджае прыналежнасць пасажыраў да катэгорыі ветэранаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны і прыраўнаваных да іх асоб.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.