Вы тут

Святыня колеру блакіту


Напярэдадні Вялікадня жыхар вёскі Амбросенкі Шаркаўшчынскага раёна Васіль Дарашчонак (на фота) фарбуе крыж, які стаіць на скрыжаванні і служыць вяскоўцам сапраўдным святым месцам.
У царкоўныя святы каля крыжа збіраюцца ўсе амбросенцы, каб сустрэць святара і з ім памаліцца. У суботу яны прыйдуць сюды, каб асвяціць велікодныя булкі і яйкі.

Безимени-5

— Старэйшыя вяскоўцы памятаюць, як у Амбросенках стаялі два ахоўныя крыжы — на пачатку і ў канцы вёскі, — распавяла жыхарка гэтай вёскі, сястра Васіля Дарашчонка, падпісчыца «Звязды» Таісія Базыльчук. — Таму ў гонар нашай веры і ў памяць усіх нашых папярэднікаў мы вырашылі паставіць металічны крыж і ўжо шмат гадоў даглядаем яго як сапраўдную святыню.

Анатоль Кляшчук.

Фота аўтара.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.