Вы тут

Даўгабуды знікнуць назаўжды


Неабходна толькі паскорыць фінансаванне

Сёлета праблема даўгабудаў пры ўзвядзенні жылля з дзяржаўнай падтрымкай у Беларусі практычна вырашана, паведаміў учора міністр архітэктуры і будаўніцтва Анатоль Чорны.

9-35

Паводле яго слоў, падобных «пратэрмінаваных» жыллёвых аб'ектаў у нашай краіне сапраўды сёння ўжо не ўзнікае, бо затрымкі ў будаўніцтве дамоў складаюць не больш за месяц. Разам з тым застаюцца яшчэ складанасці ў тым, што галіна не можа своечасова фінансаваць жыллё, якое будуецца. «Цяпер фінансаванне ажыццяўляецца роўнымі долямі, а будаўніцтва дамоў ідзе нераўнамерна», — адзначыў міністр.

Дзеля таго, каб увогуле выкрасліць гэтую нестыкоўку, кіраўніцтва Мінбудархітэктуры прапануе перанесці фінансаванне будаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай з чацвёртага квартала на другі. «На гэты конт сёння міністэрства актыўна пачынае супрацоўнічаць з урадам, каб атрымаць больш поўнае фінансаванне на другі квартал, калі прадугледжаны ўвод максімальнай колькасці жылля», — расказаў Анатоль Чорны. Пасля канчатковага вырашэння пытанняў з фінансаваннем тэму даўгабудаў можна будзе лічыць закрытай, упэўнены кіраўнік галіны.

Згодна з інфармацыяй Мінбудархітэктуры, сёлета па стане на 7 красавіка ў Беларусі заставалася 14 жылых дамоў з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва. Гэта 13 аб'ектаў у Мінску і адзін у Гомельскай вобласці. Толькі на мінулым тыдні з адпаведнага спіса выключылі 3 дамы ў Мінскай вобласці. Усяго за тры месяцы года ў эксплуатацыю было ўведзена 10 такіх праблемных жылых дамоў, у тым ліку 2 — у сталіцы, 5 — у Мінскім рэгіёне і 3 — у Магілёўскай вобласці. Нагадаю, што летам 2013 года ў краіне існавала больш як 300 жылых дамоў, якія ўзводзіліся з перавышэннем нарматыўных тэрмінаў будаўніцтва.

Сяргей КУРКАЧ.

ДАРЭЧЫ

Павялічэнне коштаў на прамысловыя будматэрыялы сёлета плануецца ўтрымаць у межах 5%. І будаўнічая галіна з гэтай задачай павінна справіцца, упэўнены Анатоль Чорны.

Міністр нагадаў, што цэны на прамысловыя будаўнічыя матэрыялы летась у няпростых эканамічных умовах павялічыліся толькі на 4,5%. «А па жыллі з дзяржпадтрымкай мы павінны ўтрымаць цану на ўзроўні снежня 2014 года», — сказаў Анатоль Чорны. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што наша краіна цалкам забяспечвае сябе асноўнымі будаўнічымі канструкцыямі. Кіраўнік галіны ўпэўнены, што цана квадратнага метра жылля, якое будуецца з дзяржпадтрымкай, застанецца стабільнай на працягу года.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.