Вы тут

Новы алгарытм паступлення ў БДУІР


...падтрымае самых матываваных абітурыентаў

«Дзясяткі аркушаў выдаткаваць на чарцяжы і малюнкі мне падалося не самым добрым варыянтам, таму я зразумеў, што трэба звярнуцца да камп'ютара. Пазней убачыў, што і гэтай дарагой рэчы недастаткова. Было шмат спроб стварэння 3D-мадэляў, малявання аб'ектаў і напісання праграм, але мне не хапала многіх ведаў. І ведаеце... Менавіта таму я выбіраю БДУІР! Бо гэта менавіта тое месца, дзе я сапраўды змагу, па-першае, атрымаць неабходныя веды, па-другое, рэалізавацца, па-трэцяе, адкрыць для сябе новых людзей. Ну і, вядома, дайсці да сваёй маленькай мары», — гэтыя радкі належаць пераможцу конкурсу эсэ «Чаму я хачу стаць студэнтам БДУІР» адзінаццацікласніку СШ №2 г. Асіповічы Андрэю Жлобічу.

[caption id="attachment_78768" align="alignnone" width="600"]У гэ­тым го­дзе за­лі­чэн­не бу­дзе ад­бы­вац­ца толь­кі па тых  спе­цы­яль­нас­цях, якія абі­ту­ры­ент ука­заў у сва­ёй за­яве.

У гэ­тым го­дзе за­лі­чэн­не бу­дзе ад­бы­вац­ца толь­кі па тых спе­цы­яль­нас­цях, якія абі­ту­ры­ент ука­заў у сва­ёй за­яве.

 У гэ­тым го­дзе за­лі­чэн­не бу­дзе ад­бы­вац­ца толь­кі па тых
спе­цы­яль­нас­цях, якія абі­ту­ры­ент ука­заў у сва­ёй за­яве.[/caption]

 

І хоць перамога ў конкурсе ніякіх пераваг пры паступленні не дае, затое гарантуе іншагароднім прызёрам (пры ўмове іх паступлення) засяленне ў студэнцкі інтэрнат. Дарэчы, двое з трох прызёраў сёлетняга конкурсу эсэ аказаліся не мінчанамі, таму гарантаванае месца ў студэнцкім інтэрнаце стане для іх вельмі карысным бонусам.

А вось што напісаў у сваім эсэ ўладальнік трэцяга месца, адзінаццацікласнік з гімназіі №1 г. Ліды Міхаіл Чысцякоў: «...У мяне ёсць любоў да матэматыкі, цяга да інфарматыкі і настальгія па радыёэлектроніцы. Вядома, мне патрэбны такі ўніверсітэт, які дазволіць развівацца ў кожным з гэтых кірункаў. Высокія прахадныя балы і ажыятаж вакол гэтага ўніверсітэта сведчаць пра вялікую зацікаўленасць абітурыентаў... За што ж ён усім так падабаецца? Па-першае, гэта прэстыжна. Зараз патрэба ў ІT-спецыялістах імкліва расце. Гэта цікава, гэта запатрабавана. Па-другое, ёсць высокі шанц удалага працаўладкавання. Ні для кога не сакрэт, што
БДУІР супрацоўнічае з вядучымі ІT-кампаніямі свету і Усходняй Еўропы. Па-трэцяе, стабільна высокі ўзровень адукацыі. Па-чацвёртае, яркае студэнцкае жыццё. Форумы, турніры, фестывалі, конкурсы, канцэрты, КВЗ... І, нарэшце, гэта добра пратаптаная дарожка, якая вядзе да навуковай дзейнасці!»

Узнагароды пераможцам конкурсу эсэ былі ўручаны падчас Дня адкрытых дзвярэй. Абітурыентаў і іх бацькоў, якія прыйшлі ў вызначаны час у БДУІР, каб пазнаёміцца з ім бліжэй, літаральна з парога сустракалі інтэрактыўныя творчыя пляцоўкі студэнцкіх аб'яднанняў. У фае актавай залы пры жаданні можна было адразу сесці за камп'ютар і зарэгістраваць свой персанальны электронны кабінет. У мінулым годзе электронным кабінетам скарысталіся 90% абітурыентаў. Гэта вынаходніцтва прыёмнай камісіі
БДУІР дазваляе істотна скараціць час на падачу дакументаў. Абітурыент, седзячы дома, размяшчае ў віртуальным кабінеце інфармацыю пра сябе і ўказвае пералік выбраных спецыяльнасцяў у парадку расстаноўкі прыярытэтаў. Электронная заява рэгіструецца ў прыёмнай камісіі і яе копія разам з запрашэннем на падачу дакументаў адпраўляецца абітурыенту на пазначаны пры рэгістрацыі электронны адрас. Час знаходжання абітурыента ў прыёмнай камісіі цяпер займае максімум 20 хвілін.

— У гэтым годзе залічэнне будзе адбывацца толькі па тых спецыяльнасцях, якія абітурыент указаў у сваёй заяве. Гэта дасць магчымасць матываваным абітурыентам прайсці на спецыяльнасць, напрыклад, радыётэхнічнага профілю, куды раней, з прычыны аўтаматычнага размеркавання ўладальнікаў больш высокіх балаў, яны маглі і не трапіць, — расказаў прарэктар па вучэбнай рабоце і інфарматызацыі БДУІР Барыс Нікульшын.

Нагадаем, што аўтаматызаваная сістэма, якая дзейнічае ў БДУІР ужо некалькі гадоў, дазваляе карэктаваць залічэнне ў студэнты ў залежнасці ад расстаноўкі абітурыентамі прыярытэтаў і наяўнасці незапоўненых месцаў на тых ці іншых спецыяльнасцях. У парадку ўбывання прыярытэтаў абітурыент можа пазначыць усе 34 спецыяльнасці тэхніка-тэхналагічнага профілю. Такім чынам, шанцы застацца за бортам у абітурыентаў БДУІР мінімальныя, калі, вядома, яны не ўказалі ў сваім рэйтынгу толькі адну ці дзве спецыяльнасці

Дарэчы, у ТОП-15 спецыяльнасцяў ВНУ, выпускнікі якіх працаўладкаваліся летась у Парк высокіх тэхналогій, увайшлі наступныя з БДУІР: «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій», «Вылічальныя машыны, сістэмы і сеткі», «Інфарматыка і тэхналогіі праграмавання», «Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)», «Штучны інтэлект» , «Інфармацыйныя тэхналогіі і кіраванне ў тэхнічных сістэмах», «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі».

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.