Вы тут

Караткевіч... у стылі рэп


У Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі стартаваў другі этап Рэспубліканскага фестывалю мастацкай творчасці навучэнцаў устаноў прафесійна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі «АРТ-вакацыі — 2015». Дэвіз фестывалю — «Моладзь і час: подзвіг у імя будучыні».

Сёлета яго арганізатары падрыхтавалі шэраг сюрпрызаў. Адразу некалькімі цікавымі інавацыйнымі іскрынкамі адзначыцца рэспубліканскі конкурс лічбавай творчасці «АРТ- партал», які праводзіцца ў межах «АРТ-вакацый». Удзельнікам конкурсу было прапанавана стварыць творчыя работы ў такіх намінацыях, як «інавацыя» (3D-візуалізацыя, tіme lapse, фрызлайтынг), «відэафільм», «відэакліп», «рэкламны ролік», «анімацыя», «прэзентацыя», «калаж» і «фотаработа». Перад аўтарамі рэкламных ролікаў, напрыклад, пастаўлена задача папулярызаваць службу ва Узброеных Сілах, а героямі знятых навучэнцамі відэафільмаў стануць ветэраны працы, якія раскажуць пра сваю прафесію і пасляваеннае аднаўленне Беларусі.

Асобнай увагі заслугоўвае інтэрактыўны праект «Рэцытацыя. Караткевіч. Повязь часоў», у якім навучэнцы павінны «экранізаваць» фрагмент аднаго з твораў Караткевіча. На конкурс паступіла 160 творчых работ (відэакліпаў і відэасюжэтаў з калектыўным ці індывідуальным чытаннем твораў класіка) з усіх абласцей краіны. У фінал выйшлі 50 найбольш адметных ролікаў. На сайце Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ўжо можна ўбачыць самыя цікавыя работы. Нетрадыцыйна падышлі да пастаўленай задачы навучэнцы Лідскага прафесійнага ліцэя меліярацыйнага будаўніцтва: яны прачыталі верш «На Беларусі Бог жыве» ў стылі рэп на фоне беларускіх краявідаў. Навучэнцы Пінскага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа прапанавалі гледачам захапляльную экскурсію па жыцці і побыце беларусаў, праведзеную ў вясковай хаце. А ў Гомельскім дзяржаўным педагагічным каледжы вырашылі экранізаваць нарыс Уладзіміра Караткевіча «Твой зорны час» — паралельна з чытаннем твора ў відэасюжэце арыгінальным спосабам (з дапамогай фарбаў з балончыкаў) ствараецца і карціна.

Фінальныя мерапрыемствы «АРТ-вакацый» пройдуць у Маладзечне 22 і 23 мая адразу на некалькіх пляцоўках.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.