Вы тут

Пра адценні шэрага


...У мяне ёсць любімая кашуля — чорнага з зялёным колераў. Праўда, жонка кажа, што там няма зялёнага, а ёсць шэры. І ўсе навакольныя сцвярджаюць тое ж самае. Я не спрачаюся з імі. Справа ў тым, што я не адрозніваю адценні некаторых колераў. Кіроўцы, а таксама тыя, хто праходзіў медыцынскі агляд у ваенкамаце, зразумеюць, што я маю на ўвазе. Але для мяне гэта не адыгрывае ніякай ролі. Мне падабаецца мая кашуля, ды і тыя ж навакольныя не аспрэчваюць, што яна мне пасуе. Памятаеце дыялог паміж Людмілай Пракоф'еўнай і Анатолем Яфімавічам са «Службовага рамана»? «У вас... У вас дзеці...» — «Так, хлопчык і... хлопчык».

9-13

Так і ў жыцці мы часта гаворым пра адно і тое ж, але падыходзім з розных бакоў да пытання і ад гэтага часта не разумеем адно аднаго. Хтосьці больш эмацыянальны, нехта — менш. Я гаваркі, ты — маўчун. А заўтра ўсё наадварот. Адзін начальнік, другі — падначалены... Напрыклад, Сяргея можна назваць на французскі манер Сержам. Па-італьянску гэтае імя будзе гучаць як Серджыа, а па-іспанску — Серхіа. А вельмі блізкія сябры папросту скажуць: «Як жыццё, Шэры?» А гаворка пра аднаго і таго ж чалавека...

Многія, мабыць, чулі гісторыю пра феномен сіняй ці белай сукенкі. Калі ў сацыяльнай сетцы была апублікавана фатаграфія гэтага карункавага строю і адразу ўзнікла гарачая спрэчка адносна таго, якога ж колеру сукенка: блакітнага з чорнымі палоскамі ці белага з залатымі. У выніку на фотаздымак адрэагавала мноства людзей, у тым ліку вядомых у свеце асоб з шоу-бізнесу. Прычым, што цікава, думкі адносна колеру той сукенкі падзяляліся на супрацьлеглыя нават паміж сужэнцамі-знакамістасцямі. Дайшло да таго, што некаторыя ўплывовыя друкаваныя выданні тлумачылі феномен плодам экзістэнцыяльнага крызісу і прадракалі, што гэта можа пашкодзіць міжасабовым сувязям!.. (Ну, пра экзістэнцыяльны крызіс — гэта яны «загнулі». Наш чалавек зрабіў бы прасцей. «Сварышся з жонкай за тое, што яна днямі сядзіць у «Аднакласніках»? Заедзь туды на сваім «танчыку», расстраляй там усіх і забяры яе дадому спаць!») Далей да справы далучыліся неўролагі, якія заявілі, што многія людзі задумаліся пасля гэтай гісторыі пра тое, ці правільна яны адрозніваюць колеры. («Было б цудоўна, каб ты зараз аголеная апынулася ў маім ложку...» — «Што?» — «У сэнсе, прывітанне...») Але я хачу сказаць пра іншае. Ужо даўно даказана, што мужчыны і жанчыны сапраўды бачаць свет па-рознаму. («Калі жонка сказала мужу, што купіла новыя боты — скураныя, карычневыя, са спражкай, ён нават і не падазраваў, што гэта... тры пары!») Прадстаўніцы прыгожага полу больш разнастайна ўспрымаюць колер. У больш шырокім сэнсе гэта датычыцца і чалавечых узаемаадносінаў: жанчыны больш гнуткія, мужчыны больш кансерватыўныя. («Дзяўчына заўсёды павінна быць гатовай да любога павароту лёсу. Таму ў сумачцы павінны быць: замежны пашпарт, купальнік і вэлюм».) Зразумела, што ўсе мы розныя — і гэта выдатна! Проста (насамрэч, гэта цяжка) часам больш важна не самому бачыць штосьці, а які колер вясёлкі зараз перад вачыма ў блізкага табе чалавека.

Як у тым анекдоце. «Чым вы займаліся, да таго, як ажаніліся?» — «Чым, чым... Чым хацеў, тым і займаўся». А цяпер усё інакш. «Мужчына ў жыцці не павінен скардзіцца на дзве рэчы: на жонку і машыну. Сам выбіраў». Вось толькі скажыце сваёй: «Жанчына абавязана прачнуцца бессаромна шчаслівай і выйсці з дому нахабна прыгожай». Ці яшчэ: «Жанчына павінна быць каханай, шчаслівай, прыгожай. А больш яна нікому і нічога не павінна!» А выглядаць ёй трэба так, каб мужчыны думалі: «М-м-м, якая!» А жанчыны: «Вось с....!» Паспрабуйце — і вы ўбачыце, якімі колерамі вясёлкі заззяюць яе вочы, як яна будзе ўдзячная! («А давай угонім... ліфт?» — «З табой — хоць на апошні паверх!») Нават у сітуацыі, калі гэтага і не меркавалася. («Вельмі люблю свайго сужэнца за магчымасць выглядаць стройна. Сунешся ўначы да халадзільніка — і шыш табе. Ён ужо ўсё з'еў. Даводзіцца абыходзіцца вадзічкай...»)

...У рамантычнай камедыі «Кейт і Леа», у якой расказваецца пра гісторыю кахання герцага Леапольда, што трапіў у сучасны Н'ю-Ёрк з ХІХ стагоддзя, і бізнес-лэдзі Кейт, ёсць адна фраза да тэмы нашай размовы. Вынаходніка, які адкрыў спосаб падарожжаў у часе і дзякуючы якому ўсё «закруцілася» паміж галоўнымі героямі, адправілі ў клініку, не паверыўшы яго словам. Спрабуючы адтуль вырвацца, ён у адчаі гаворыць медсястры: «Усе сабакі — дальтонікі. Я той сабака, які ўбачыў вясёлку. Толькі іншыя сабакі мне не вераць». Медсястра яму паверыла...

...Жонка зноў падрыхтавала з вечара маю любімую кашулю. Чорную з зялёным. Ці чорную з шэрым? Ці такое ўжо вялікае значэнне мае тое адценне? Падаецца, што нашмат важней, каб у таго самага Шэрага (і не толькі ў яго) заўсёды быў побач чалавек, які зможа дапамагчы ўбачыць вясёлку, нават калі іншыя яе не заўважаюць... Найлепшы секс бывае з тым, з кім табе добра і без сексу. Таму хочацца скончыць наступным. Мужчыны! Калі з ранку ў вас дрэнны настрой, значыць, вы ўсталі не з той... Ну, не з той вы ўсталі... І лепш зняць «ружовыя акуляры»: вам не пашчасціла ўбачыць адценні аднаго колеру...

Кастусь ХАЦЕЛАЎ-ЗМАГЕЛАЎ

 Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».