Вы тут

Мікалай, «Mілkу» набывай!


Дзякуючы амерыканскім навукоўцам сталі вядомыя новыя даныя пра ўплыў імя на лёс чалавека. Правёўшы некаторыя статыстычныя даследаванні, яны знайшлі доказ таго, што сувязь паміж гучаннем імя дзіцяці і яго будучыняй усё ж такі існуе (піша Huffіngton Post).

І гэта зусім не містыка, а ўсяго толькі псіхалагічны феномен, які назвалі «схаваным эгаізмам». Не сакрэт, што часцей за ўсё ў жыцці людзі чуюць ад іншых менавіта сваё імя. У выніку мы настолькі прывыкаем да яго гукаў, што ўсе падобныя на наша імя словы асацыююцца ў нас з чымсьці родным і цёплым. Калі дзе-небудзь сустракаюцца словы, сугучныя з нашым імем, у нас аўтаматычна ўзнікаюць станоўчыя эмоцыі. Гэта ж тычыцца і выбару прафесіі. Нават прадукты і тавары ў крамах людзі схільныя выбіраць сугучныя са сваім імем.

Цікавы і іншы факт: ёсць імёны, характэрныя для пэўнай зоны пражывання. Больш за ўсё Філіпаў жыве ў Філадэльфіі, а дзяўчынак з імем Вірджынія — у штаце Вірджынія (ЗША).

Таксама было заўважана, што настаўнікі і выкладчыкі надаюць больш увагі дзецям з арыгінальнымі і старадаўнімі імёнамі. Па статыстыцы, людзі з арыстакратычнымі імёнамі атрымліваюць на 26% больш за сярэднестатыстычны заробак.

Акрамя гэтага, людзі схільны думаць, што калі бацькі даюць рэдкія і незвычайныя імёны, то ім трэба адпавядаць. Менавіта таму дзеці, якіх бацькі назвалі ў гонар каралёў або вядомых навукоўцаў, у школе дамагаюцца больш высокіх вынікаў, чым іх аднагодкі. Навукоўцы параілі ўсім будучым бацькам старанна выбіраць імя, бо яно і сапраўды накладае адбітак на ўсё далейшае жыццё дзіцяці.

Надзея НІКАЛАЕВА.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.