Вы тут

170 каробак кантрабанднага сыру...


...канфіскавалі на мяжы з Расіяй беларускія мытнікі.

— Падчас агляду грузавіка «Рэно» быў знойдзены сыр двух гатункаў агульнай вагой каля 1,5 тоны. Тавар папярэднім коштам 76 мільёнаў рублёў, які везлі ў Расію, быў затрыманы, бо на яго адсутнічаў ветэрынарны сертыфікат. Праводзіцца дадатковая праверка, — паведамілі «Звяздзе» ў прэс-групе Віцебскай мытні.

Таксама на беларуска-расійскай мяжы па аналагічнай прычыне канфіскавалі каля 13 тон рыбнай прадукцыі агульным коштам 480 мільёнаў рублёў. Тавар везлі з Расіі на двух грузавіках.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.