Авечка


Авечка, якая ходзіць у чарадзе і ахоўваецца пастухом, таму што не мае магчымасці і здольнасці самастойна зберагчы сябе ад драпежных звяроў, стала ўвасабленнем бездапаможнасці. У казках яна з'яўляецца сімвалам бясконцай даверлівасці. Дзякуючы лагоднасці і рахманасці вобраз авечкі атрымаў у хрысціянстве алегарычны сэнс: імі ў пропаведзях завуць вернікаў, а грэшнікаў называюць авечкамі, якія збіліся з вернага шляху, заблудзіліся (г.зн «блудныя авечкі»). Баран у культуры ўсходніх славян стаў увасабленнем упартасці, нястрыманай імпульсіўнасці. Акрамя таго, у народных творах ён сімвалізаваў цыклічнасць пладаноснасці прыроды і сонечную цеплыню сакавіцкага раўнадзенства.

* Для таго, каб павялічыць колькасць авечак у статку, сяляне стараліся набыць ў мясніка тую, якая ішла «пад нож». Лічылася, што гэтая авечка прынясе статку поспех і дабрабыт.

* Калі сяляне збіраліся стрыгчы авечак, яны чакалі, калі на небе з'явіцца маладзік, бо лічылася, што ў такім выпадку новая воўна нарасце хутка і будзе густой і чыстай.

* Сяляне лічылі, што ў сераду і пятніцу нельга купляць ці стрыгчы авечак, інакш «воўна псуецца, мяшаецца, блытаецца».

* Калі для стрыжкі авечак пазычалі нажніцы, то, вяртаючы гаспадару, абавязкова абкручвалі іх воўнай з першай і апошняй стрыжанай авечкі.

*Святы Васілій, якога ўшаноўваюць 24 жніўня, у сялянскіх гаспадарчых клопатах быў звязаны з пачаткам стрыжкі авечак і наступнымі турботамі па перапрацоўцы воўны і вырабе неабходных на зіму цёплых рэчаў. З гэтага дня паўсюдна пачыналі стрыгчы авечак: да вялікага марозу яны павінны былі паспець нарасціць сабе новую воўну. Па вёсках ездзілі майстры гэтай справы са сваімі прыстасаваннямі для стрыжкі.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.