Вы тут

Нязручнасці мегаполіса


Мінчан хвалююць праблемы густанаселенасці і добраўпарадкавання

Як праходзіць пастаноўка на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і ад чаго залежыць кошт квадратнага метра жылля? Калі будуць уведзены ў эксплуатацыю дамы-даўгабуды? Як забяспечыць сабе нармальныя ўмовы пражывання ў прыватным доме сярод шматпавярховікаў? З гэтымі і іншымі пытаннямі на прамую тэлефонную лінію мінчане звярталіся да намесніка старшыні Мінгарвыканкама Віктара ЛАПЦЕВА, які курыруе сферы архітэктуры, горадабудаўніцтва і інвестыцый. Акрамя яго на пытанні жыхароў сталіцы адказвалі старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Фёдар РЫМАШЭЎСКІі начальнік упраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Аляксандр АЎРАМЕНКА.

Многія з тых, хто звярнуўся на «прамую лінію», прасілі растлумачыць, як праходзіць пастаноўка на ўлік тых, хто мае патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, і ад чаго залежыць кошт квадратнага метра жылля. Як удакладніў Аляксандр Аўраменка, на кошт квадратнага метра ў сталічнай новабудоўлі ўплывае не толькі тое, для якіх катэгорый грамадзян узводзіцца дом, але і сукупнасць іншых фактараў: тып будынка (панэльны, маналітны або каркасны дом), наяўнасць інжынерных камунікацый, а таксама ці ажыццяўляўся папярэдні знос старых будынкаў на ўчастку пад забудову.

Жыхар аднаго з прыватных дамоў на вуліцы Сцяпянскай расказаў, што з-за ўзвядзення шматпавярховіка і добраўпарадкавання прылеглай тэрыторыі будаўнікі пашкодзілі пад'язныя шляхі да яго дома. Вырашыць пытанне з будаўнічай фірмай без прыцягнення гарадскіх улад не атрымліваецца, дадаў мужчына. Па выніках гэтага звароту кіраўніку адміністрацыі Партызанскага раёна былі дадзены даручэнні забяспечыць абарону інтарэсаў грамадзяніна і яго права на нармальныя ўмовы пражывання.

Іншы мінчанін, які пражывае на вуліцы Калініна, паскардзіўся на тое, што пасля пашырэння праезнай часткі каля дома № 18 адлегласць ад дарогі да сцяны будынка стала менш за тры метры, выхлапныя газы ад рухавікоў машын трапляюць у кватэры. Жыльцы вымушаны пастаянна дыхаць гарам. Па гэтым пытанні намеснік старшыні Мінгарвыканкама даручыў адміністрацыі і ДАІ Першамайскага раёна прапрацаваць магчымасць устаноўкі па названым адрасе дарожнага знака, які абмяжоўвае або забараняе стаянку аўтамабіляў.

Многіх з тых, хто звярнуўся на «прамую лінію», цікавілі тэрміны ўводу ў эксплуатацыю дамоў-даўгабудаў. Так, члену ЖБСК-994 (вул. Калеснікава, 27) Віктар Лапцеў паабяцаў высветліць, што перашкаджае здаць дом своечасова і як максімальна скараціць тэрміны здачы без шкоды якасці.

Таксама да 20 красавіка Віктар Лапцеў даручыў вырашыць пытанні па іншым даўгабудзе на вуліцы Лук'яновіча. Дзяржбуднагляд правёў абследаванне дома і выявіў некаторыя недахопы. Цяпер яны выпраўляюцца.

Падчас «прамой лініі» не ўсе звароты тычыліся заяўленай тэматыкі. Нягледзячы на гэта, Віктар Лапцеў распарадзіўся разабрацца па кожным пытанні, якое паступіла.

Дарэчы, тэма будаўніцтва і засялення дамоў стала адной з тых, што абмяркоўваліся на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме на гэтым тыдні. Як было адзначана, сталіца перавыканала заданне па будаўніцтве жылля ў першым квартале 2015 года.

За студзень — сакавік з улікам малых прадпрыемстваў у цэлым па горадзе ўведзена ў эксплуатацыю 16 жылых дамоў і 1 пускавы комплекс агульнай плошчай больш за 188,1 тысячы кв. м, што складае амаль 21% ад гадавога задання, удакладніў старшыня камітэта будаўніцтва і інвестыцый Мінгарвыканкама Фёдар Рымашэўскі. Між тым сёлета ў горадзе плануецца ўвесці ў эксплуатацыю 900 тысяч кв. м жылля, у тым ліку ў першым квартале — 135 тысяч кв. м (15%).

Фёдар Рымашэўскі адзначыў, што высокую ступень гатоўнасці маюць яшчэ шэсць аб'ектаў агульнай плошчай 76 тысяч кв. м. Гэта па два дамы ў Маскоўскім (№ 10 і № 11 па генплане ў Міхалова-2) і Савецкім раёнах (дом на вул. Лук'яновіча і дом № 2 па генплане ў квартале вул. Корш-Сабліна — Л. Бяды — Бялінскага — Усходняй), а таксама па адным доме ў Фрунзенскім (на вул. М. Танка) і Цэнтральным (№ 6 па генплане ў мікрараёне Лебядзіны) раёнах.

З уведзеных у эксплуатацыю ў студзені-лютым гэтага года дамоў да цяперашняга часу не заселены чатыры шматпавярховікі. Гэта два арэндныя дамы № 56 і № 59 па генплане ў жылым квартале «Магістр». Кватэры тут размяркоўваюцца ўпраўленнем жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама. Акрамя таго, не заселены дамы № 38 у Каменнай Горцы-2 і
№ 26 у Каменнай Горцы-3. Усе чатыры названыя дамы вось-вось прымуць сваіх жыльцоў — іх плануецца засяліць да 17 красавіка.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.