Вы тут

Ад мінамётнага снарада да старадаўняга рэвальвера


У рамках комплекснага мерапрыемства «Арсенал» супрацоўнікі Міністэрства ўнутраных спраў выявілі 380 адміністрацыйных правапарушэнняў у сферы абарачэння зброі.

Канстанцін Шалькевіч, начальнік упраўлення інфармацыі і грамадскіх сувязяў МУС, паведаміў, што падчас «Арсенала» праваахоўнікі правяралі ўласнікаў зарэгістраванай зброі, а таксама выяўлялі тых, хто мае дачыненне да незаконнага абарачэння зброі, выбуховых рэчываў і прылад. У выніку з незаконнага абарачэння канфіскавана 301 адзінка незарэгістраванай зброі (135 агнястрэльнай), а таксама 10,8 тысячы боепрыпасаў рознага калібру, абясшкодзілі звыш 400 выбуховых прылад.

Так, у вёсцы Пянюга, што на Гродзеншчыне, праваахоўнікі знайшлі ў мясцовага жыхара мінамётны снарад з узрывальнікам, 6 бляшанак з порахам, незарэгістраваную паляўнічую стрэльбу з патронамі. А вось вяскоўцу з Лунінецкага раёна, падазраванаму ў браканьерстве, давялося развітацца са стрэльбай і бабровымі шкурамі. У яго сына супрацоўнікі міліцыі таксама канфіскавалі стрэльбу і патроны. Цяпер вырашаецца пытанне аб завядзенні крымінальнай справы.

Што да прафілактычнай працы, грамадзяне добраахвотна здалі ў органы ўнутраных спраў 436 адзінак незарэгістраванай зброі, больш за 22,3 тысячы бое-
прыпасаў. Жыхар Камянецкага раёна здаў наразны карабін «Маўзер» (1937 года выпуску), які знайшоў падчас разбору падмурка гаража каля свайго дома. У Шчучынскім раёне ў міліцыю прынеслі рэвальвер узору 1880 года, знойдзены на прысядзібным участку.

У МУС нагадваюць: людзі, якія ў органы ўнутраных спраў добраахвотна здалі зброю, боепрыпасы, што захоўваліся незаконна, вызваляюцца ад адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці.

Тарас ШЧЫРЫ.

 

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.