Вы тут

Спаборніцтва вытворцаў


Чый тавар найлепшы?

Дзяржстандарт аб'яўляе аб пачатку падачы заявак на штогадовыя конкурсы «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі» і «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь». Яны павінны вылучыць самыя высакаякасныя і канкурэнтаздольныя тавары і паслугі краіны і паскорыць іх прасоўванне на ўнутраных і знешніх рынках. Таксама мерапрыемствы спрыяюць умацаванню іміджу айчыннай прадукцыі.

Удзельнічаць у конкурсах могуць юрыдычныя асобы незалежна ад формаў уласнасці і індывідуальныя прадпрымальнікі, зарэгістраваныя ў Беларусі. Вылучэнне прадукцыі праводзіцца па наступных намінацыях: харчовыя тавары; прамысловыя тавары для насельніцтва і вырабы народных промыслаў; прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння; паслугі насельніцтву. Акрамя гэтага, сярод лаўрэатаў конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» у кожнай намінацыі могуць быць вызначаны тавары, якія назавуць «Навінкай года». Як лічаць арганізатары, гэта ўмова спрыяе выпуску новых відаў прадукцыі, паляпшэнню іх спажывецкіх характарыстык і ўласцівасцяў, прымяненню сучасных тэхналогій і матэрыялаў.

Конкурс «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь» праводзіцца ў два этапы. На першым — абласнымі камісіямі вызначаюцца тавары-фіналісты і сярод іх тыя, якія прэтэндуюць на прысуджэнне статусу «Навінка года». На другім этапе рэспубліканскай конкурснай камісіяй прымаецца рашэнне аб прысуджэнні таварам звання лаўрэатаў конкурсу.

Заяўкі на ўдзел прадстаўляюцца да
1 верасня 2015 года ў сакратарыяты абласных конкурсных камісій у абласных цэнтрах стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Усю неабходную інфармацыю можна атрымаць у сакратарыятах абласных конкурсных камісій, а таксама ў БелДІСС: вул. Мележа, 3, к. 805, 220113, г. Мінск, тэл. (017) 262 52 54, е-mаіl: ntс@bеlgіss.bу.

Што тычыцца конкурсу «Найлепшыя тавары Рэспублікі Беларусь на рынку Расійскай Федэрацыі», то тавары і паслугі прымаюцца да разгляду пры ўмове пастаўкі іх насельніцтву або арганізацыям Расіі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і/або Беларусі на працягу года. Арганізацыі, якія жадаюць удзельнічаць у конкурсе, павінны падаць да 15 ліпеня заяўку і камплект дакументаў у сакратарыят камісіі па падвядзенні вынікаў конкурсу пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі Беларусі.

Ілья Крыжэвіч.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.