Вы тут

На лячэнне — за мяжу?


Што прымушае сваякоў хворага збіраць сродкі на аперацыю?

У сродкі масавай інфармацыі нярэдка звяртаюцца грамадзяне з просьбай апублікаваць лісты аб зборы грошай для атрымання медыцынскай дапамогі за межамі краіны. Але СМІ пакідаюць за сабой права не публікаваць запыты падобнага кшталту. З той простай прычыны, што рэдакцыя не ў стане праверыць дакладнасць кожнага факта і аб'ектыўна расследаваць, ці сапраўды мае быць так, як пазначана ў пісьмовым звароце. А калі мы не можам гарантаваць якасць інфармацыі, значыць, іншая катэгорыя чытачоў рызыкуе працягнуць руку з грашовай дапамогай несумленным людзям і застацца падманутай.

А ў адказ на запыт газеты пра парадак накіравання беларусаў за межы краіны для атрымання медыцынскай дапамогі першы намеснік міністра аховы здароўя Беларусі Дзмітрый ПІНЕВІЧ адзначыў, што работа адпаведнай камісіі міністэрства вызначаецца пастановай Савета Міністраў ад 23 кастрычніка 2009 года №1387. Пасяджэнні гэтай камісіі праводзяцца па меры паступлення зваротаў, у якіх заяўнікі пазначаюць абставіны, што запатрабавалі, на іх думку, накіравання на лячэнне за мяжой. Урачы-спецыялісты, галоўныя пазаштатныя спецыялісты Міністэрства аховы здароўя па профілі захворванняў пацыента рыхтуюць усе неабходныя медыцынскія дакументы да пасяджэння азначанай камісіі, у тым ліку заключэнне ўрачэбнага кансіліуму па выніках агляду пацыента і праведзеных абследаванняў. На камісіі прымаецца калегіяльнае рашэнне, з якім заяўнік знаёміцца цягам трох дзён.

— Дзякуючы шэрагу дзяржаўных праграм, удасканаленню сістэмы падрыхтоўкі медыцынскіх кадраў, комплекснаму падыходу да аховы здароўя насельніцтва, развіццё аховы здароўя ў краіне выйшла на сусветны ўзровень, — паведамляе Дзмітрый Піневіч. — Гэта пацвярджаецца ў тым ліку і ростам колькасці замежнікаў, якія звяртаюцца па меддапамогу ў арганізацыі аховы здароўя Беларусі. Практычна ўсе пытанні аказання меддапамогі пацыентам вырашаюцца ў нашых арганізацыях аховы здароўя, у тым ліку выконваюцца высокатэхналагічныя і складаныя медыцынскія ўмяшанні. Прычым не толькі ў рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах, але і ў арганізацыях аховы здароўя абласнога ўзроўню, дзе паступова пашыраецца пералік такіх умяшанняў.

Накіраванне суайчыннікаў на лячэнне ў замежныя медыцынскія арганізацыі звязана ў асноўным з пошукам несваяцкіх донараў для пацыентаў з анкагематалагічнай паталогіяй. Кожны зварот знаходзіцца на кантролі кіраўніцтва, асабліва калі гэта датычыцца дапамогі дзецям.

У выпадках неабходнасці накіравання пацыентаў за межы рэспублікі для выканання ўнікальных аперацыйных умяшанняў міністэрства камандзіруе спецыялістаў для вывучэння гэтых методык і наступнага іх укаранення ў нас.

Што да зваротаў у СМІ з просьбамі аказаць спонсарскую дапамогу па аплаце лячэння за мяжой, то гэта асабістая ініцыятыва грамадзян і Міністэрства аховы здароўя не нясе адказнасці за праўдзівасць падобнай інфармацыі.

Святлана БАРЫСЕНКА

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.