Вы тут

Антынаркатычны тралейбус...


З'явіўся на маршруце №2 у Магілёве

На яго бартах папераджальныя надпісы і змрочныя малюнкі, у салоне перыядычна гучыць нагадванне пра тое, што наркотыкі і спайсы забіваюць. Ініцыятарамі такой незвычайнай рухомай сацыяльнай рэкламы стала кіраўніцтва УУС Магілёўскага аблвыканкама.

— Мы спадзяёмся, што такі спосаб папярэдзіць людзей аб небяспецы будзе мець пэўны плён, — лічыць начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Дзмітрый Ігнатовіч. — Неаднаразова даводзіцца сутыкацца з тым, што маладыя людзі нават не ведаюць пра наступствы ўжывання спайсаў. Ад гэтай атруты гінуць клеткі галаўнога мозгу і чалавек паступова страчвае здольнасць цвяроза разважаць і самастойна прымаць нейкія рашэнні. І не ўсе яшчэ ведаюць, што за распаўсюджванне небяспечных для жыцця чалавека рэчываў існуе крымінальная адказнасць, якая прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волі.

У салоне тралейбуса плануецца размяшчаць тэкставую інфармацыю, што будзе знаёміць жыхароў Магілёва з праблемамі наркаманіі, і перыядычна ўключаць на гэтую ж тэматыку аўдыяролікі. Пра небяспеку ўздзеяння наркотыкаў і іх аналагаў на псіхіку чалавека пасажырам час ад часу будуць нагадваць і валанцёры. Яны зоймуцца распаўсюджваннем флаераў і лістовак з папераджальнай інфармацыяй.

Дарэчы, толькі за два першыя месяцы года за незаконны абарот наркотыкаў у Магілёўскай вобласці затрыманы больш за 100 чалавек, прычым 28 з іх — за збыт.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».