Вы тут

Каштоўнасць добрых адносін


Наша краіна вельмі сур'ёзна рыхтуецца да візіту ў Мінск Старшыні КНР Сі Цзіньпіна

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 8 красавіка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь высока цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з вялікім Кітаем. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з'яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адна адну. «Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, кіраўнік дзяржавы ацаніў яго як вельмі інтэнсіўнае. Пра гэта сведчаць і лічбы: у 2014 годзе аб'ём гандлю таварамі і паслугамі Беларусі і Кітая перасягнуў $4 млрд. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што ёсць невялікая праблема — адмоўнае сальда. «Мы абмяркуем гэтае пытанне і, думаю, зможам справіцца з гэтай праблемай», — сказаў ён.

На сустрэчы размова ішла таксама аб крэдытна-інвестыцыйным супрацоўніцтве паміж дзвюма краінамі. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што Беларусь асвоіла каля $5,5 млрд кітайскіх крэдытаў, і цяпер рэалізуецца каля 20 праграм з дапамогай кітайскага крэдытавання. «Мы вам за гэта ўдзячны», — падкрэсліў Прэзідэнт. Разам з тым ён падкрэсліў, што ад крэдытаў «мы пераходзім да прамога інвеставання». Паводле яго слоў, ажыццяўленне праекта Кітайска-Беларускага індустрыяльнага парка будзе гэтаму садзейнічаць. Аляксандр Лукашэнка заявіў таксама, што Беларусь актыўна падтрымлівае ініцыятыву кіраўніцтва Кітая аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху.

Акрамя таго, Прэзідэнт акцэнтаваў увагу на важнасці маючага адбыцца святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілей Перамогі ў гэты перыяд будзе святкаваць і Кітай. Беларускія і кітайскія дэлегацыі змогуць абмяняцца візітамі ў гэтыя святочныя дні.

У сваю чаргу Ван І перадаў самыя цёплыя словы прывітання ад Старшыні КНР Сі Цзіньпіна, а таксама ад прэм'ера Дзяржсавета і іншых кітайскіх кіраўнікоў. Ён звярнуў увагу на падрыхтоўку да прыезду ў Мінск Старшыні КНР. «Мэта маёй паездкі ў Мінск — рыхтаваць гэты важны візіт, які дасць магчымасць рушыць наперад і ўзняць на новую вышыню двухбаковае стратэгічнае партнёрства», — растлумачыў кіраўнік кітайскага знешнепалітычнага ведамства.

* * *

Падчас візіту ў нашу краіну старшыні КНР Сі Цзіньпіна, які плануецца ў хуткім часе, кіраўнікі дзвюх дзяржаў падпішуць Дагавор аб дружбе і супрацоўніцтве. Пра гэта па выніках сустрэчы з Ван І, міністрам замежных спраў Кітая, паведаміў журналістам Уладзімір Макей, міністр замежных спраў Беларусі.

Па яго словах, вышэйназваны дагавор і сумесная дэкларацыя, якая будзе падпісана па выніках сустрэч лідараў Беларусі і Кітая, вызначаць вектар двухбаковых адносін, якія ўжо маюць характар усебаковага стратэгічнага партнёрства. Таксама будуць падпісаны дакументы, звязаныя з супрацоўніцтвам у сферы фінансаў, інвестыцый, адукацыі, навукі і тэхнікі, турызму, культуры...

— Беларускі бок з вялікай адказнасцю падыходзіць да арганізацыі візіту ў Беларусь старшыні КНР, — падкрэсліў Уладзімір Макей. — Мы сапраўды хочам зрабіць так, каб візіт стаў гістарычным для нашых адносін.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Кітая прызнаўся, што для Кітая Беларусь — важны дзелавы партнёр.

— Неабходна рабіць Беларусь адным з важных партнёраў у супрацоўніцтве па фарміраванні эканамічнага пояса Шаўковага шляху, — упэўнены спадар Ван І. — Неабходна выкарыстоўваць унікальныя геаграфічныя перавагі Беларусі, каб у далейшым належным чынам рэалізаваць буйныя сумесныя праекты, у прыватнасці, кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

Надзея ЮШКЕВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.