Вы тут

Заставацца ў плюсе


Сёлета ў студзені-лютым станоўчае сальда знешняга гандлю таварамі і паслугамі склала 683,5 млн долараў.

Такім чынам, паводле статыстычнай інфармацыі Нацыянальнага банка Беларусі, знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг у першыя два месяцы года склаў 9 млрд 26,5 млн долараў, што на 30,1% менш, чым за адпаведны перыяд летась. За гэты час экспарт скараціўся на 26,4% (ён склаў 4 млрд 855 млн долараў), аднак і імпарт знізіўся на 34% (да 4 млрд 171,5 млн долараў).

Што тычыцца сальда знешняга гандлю таварамі, то і яно сёлета стала станоўчым на ўзроўні 308,5 млн долараў. Нагадаю, што летась у студзені-лютым гэты паказчык быў адмоўным (мінус 100,2 млн долараў). Сёлета знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 32,8% (да 7 млрд 585,1 млн долараў). Ва ўмовах сусветнага крызісу экспарт тавараў знізіўся на 29,4% (да 3 млрд 946,8 млн долараў), але і купляць за мяжой тавараў мы сталі на 36,1% менш (3 млрд 638,3 млн долараў). Прыкладна на 12% скараціўся сёлета знешнегандлёвы абарот паслуг, аб'ём якіх у студзені-лютым склаў на суму 1 млрд 441,4 млн долараў. Застаецца сёлета станоўчым сальда знешняга гандлю паслугамі, памер якога складае на ўзроўні 375 млн долараў. Гэта тлумачыцца тым, што экспарт паслуг знізіўся на 10,2% (да 908,2 млн долараў), а імпарт — ажно на 15,6% (да 533,2 млн долараў).

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.