Вы тут

Падмурак закладзены


Наша краіна і Ірак дамовіліся пра выбудоўванне фундаменту супрацоўніцтва

Аб гэтым ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных спраў Ірака Ібрагімам аль-Джафары, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што беларуска-іракскае супрацоўніцтва «мае добрую гісторыю». «Сённяшнія беларуска-іракскія адносіны характарызуюцца тым, што бакі празандзіравалі глебу для выбудоўвання далейшых сувязяў і цяпер можна выбудоўваць іх на перспектыву», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

«Зразумела адно: мы павінны выйсці на новы ўзровень супрацоўніцтва. Трэба выбудаваць сапраўдны фундамент адносінаў. Ім можа быць гандлёва-эканамічнае і ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва. Мы гатовы да выбудоўвання адносінаў па гэтых напрамках», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

На яго думку, перспектыўнай для двухбаковых кантактаў з'яўляецца і адукацыйная сфера. Цяпер ужо ў Беларусі навучаюцца іракскія студэнты, і магчыма пашырэнне ўзаемадзеяння ў гэтай сферы.

Як лічыць Аляксандр Лукашэнка, для стварэння асновы гандлёва-эканамічных адносінаў паміж Беларуссю і Іракам патрэбны канкрэтныя праекты, магчыма, для пачатку два-тры, у якіх неабходна развіваць далейшае супрацоўніцтва.

Кіраўнік беларускай дзяржавы таксама закрануў тэму стабільнасці сітуацыі ў Іраку. «Галоўны наш інтарэс у Іраку — гэта стабільны Ірак. Мы хочам, каб іракскі народ жыў стабільна ў дзяржаве, каб людзі адчувалі, што жывуць у сапраўды багатай дзяржаве і гэтыя багацці — здабытак іракскага народа», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Ірака падзякаваў беларускаму боку за аказаную яго краіне гуманітарную дапамогу. Ён высока ацаніў патэнцыял Беларусі ў галіне прамысловасці і выказаў зацікаўленасць у развіцці сувязяў з беларускай дзяржавай у гэтым напрамку, а таксама ў сельскай гаспадарцы і многіх іншых сферах. Усе гэтыя пытанні неабходна больш дэталёва разгледзець на пасяджэнні сумеснай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве.

...

У межах рабочага візіту ў Беларусі Ібрагім аль-Джафары таксама сустрэўся са старшынёй Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаілам Мясніковічам. «Вядома, гэта ваш першы візіт у нашу краіну. Я думаю, што нашы сустрэчы будуць насіць рэгулярны характар», — выказаў надзею сенатар. Асобную ўвагу спікер верхняй палаты надаў не толькі эканамічным пытанням, але і заканадаўчым: «Беларускія парламентарыі будуць рабіць усё для таго, каб і гандлёва-эканамічныя, і гуманітарныя, і палітычныя кантакты паспяхова развіваліся». Міхаіл Мясніковіч запэўніў, што дэпутаты і сенатары зробяць усё магчымае, каб у іракскага боку не ўзнікала праблем з нарматыўна-дагаварной і прававой базай у нашай краіне, а заключаныя пагадненні паміж дзяржавамі не сутыкаліся з перашкодамі ў заканадаўстве. Акрамя таго, ён падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена «ў тым, каб Ірак быў моцнай і стабільнай дзяржавай».

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.