Вы тут

Новыя схемы супрацоўніцтва


Беларусь прапануе Чувашыі развіваць супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту. Пра гэта ўчора заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з кіраўніком Чувашскай Рэспублікі Міхаілам Ігнацьевым, паведамляе БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь разглядае Чувашыю як стабільнага гандлёва-эканамічнага партнёра. «Асноўныя напрамкі нашага ўзаемадзеяння — гэта вытворчая кааперацыя, агракомплекс, будаўнічая сфера, — заўважыў Аляксандр Лукашэнка. — Беларускія і чувашскія прадпрыемствы ўжо даўно завязаны ў адзіны вытворчы ланцуг. Аднак нам неабходна развіваць новыя напрамкі, ісці далей, ні ў якім выпадку не спыняцца на тым узроўні, які сёння ў нас існуе».

У Чувашыі добра ведаюць беларускую тэхніку: сельскагаспадарчую, будаўнічую, дарожна-будаўнічую, аўтамабільную. «Перспектыўным будзе наша супрацоўніцтва ў сферы пасажырскага транспарту», — выказаў упэўненасць Прэзідэнт. «Сёння чувашскія партнёры могуць набываць беларускую тэхніку па новых выгадных для спажыўца схемах», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Яшчэ адзін з напрамкаў двухбаковага супрацоўніцтва — сельская гаспадарка. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што размова тут ідзе не толькі аб простым набыцці тэхнікі і гэтак далей, але і аб навуцы, племянной справе, насенняводстве, селекцыі сельскагаспадарчых культур — пра тое, што забяспечвае агракомплексу ўстойлівае перспектыўнае развіццё.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што беларускія і чувашскія народы падобны працавітасцю, працаздольнасцю. На думку Прэзідэнта, гэта тая аснова, на якой бакі могуць рэалізаваць абсалютна любы праект.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.