Вы тут

Зай­маць сваю ні­шу


Рэ­гі­я­наль­ныя СМІ па­він­ны ства­раць ці­ка­вы чы­та­чам пра­дукт

Та­кое мер­ка­ван­не вы­ка­за­ла на вы­яз­ным па­ся­джэн­ні ка­ле­гіі Мі­ніс­тэр­ства ін­фар­ма­цыі па пы­тан­нях дзей­нас­ці рэ­гі­я­наль­ных СМІ кі­раў­нік ве­дам­ства Лі­лія Ана­ніч.

Па сло­вах мі­ніст­ра, на ста­рон­ках аб­лас­ных, га­рад­скіх і ра­ён­ных га­зет прад­стаў­ле­ны са­мы шы­ро­кі зрэз жыц­ця рэ­гі­ё­наў. Праб­лем­на-тэ­ма­тыч­нае по­ле мяс­цо­вай прэ­сы ўклю­чае ў ся­бе па­дзеі гра­мад­ска-па­лі­тыч­на­га жыц­ця, раз­віц­цё эка­но­мі­кі, куль­ту­ры, са­цы­яль­най сфе­ры, спор­ту, ту­рыз­му (у тым лі­ку рэа­лі­за­цыю дзяр­жаў­ных і рэ­гі­я­наль­ных пра­грам), пы­тан­ні пра­па­ган­ды зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, бяс­пе­кі жыц­ця­дзей­нас­ці, пра­фі­лак­ты­кі і ба­раць­бы са зла­чын­нас­цю, шэ­раг ін­шых тэм. Прак­тыч­на ва ўсіх вы­дан­нях ёсць ад­па­вед­ныя па­ста­ян­ныя руб­ры­кі і тэ­ма­тыч­ныя ста­рон­кі.

207537-07

"Але ма­ла сён­ня даць толь­кі зрэз ін­фар­ма­цыі пра тое, што ад­бы­ва­ец­ца ў ра­ё­не, гэ­та­га не­да­стат­ко­ва", — пе­ра­ка­на­на Лі­лія Ана­ніч. Па­вод­ле яе слоў, усе дзяр­жаў­ныя рэ­гі­я­наль­ныя га­зе­ты сён­ня ма­юць свае сай­ты. Па­каз­чы­кам за­па­тра­ба­ва­нас­ці элект­рон­ных вер­сій вы­дан­няў з'яў­ля­ец­ца на­вед­валь­насць рэ­сур­саў. У су­ткі ад­зна­ча­ец­ца ад 100 да 350 на­вед­ван­няў. Геа­гра­фія на­вед­валь­нас­ці до­сыць шы­ро­кая і вы­хо­дзіць за ме­жы рэс­пуб­лі­кі.

Важ­ным фак­та­рам функ­цы­я­на­ван­ня ін­тэр­нэт-рэ­сур­саў з'яў­ля­ец­ца ак­ту­аль­насць і аб­наў­ля­е­масць ма­тэ­ры­я­лаў. На­огул, ма­тэ­ры­я­лы га­лоў­ных ста­ро­нак сай­таў рэ­гі­я­наль­ных га­зет аб­наў­ля­юц­ца да­стат­ко­ва рэ­гу­ляр­на, ахоп­лі­ва­юць асноў­ныя пы­тан­ні жыц­ця аб­лас­цей, га­ра­доў і ра­ё­наў кра­і­ны. Шэ­раг рэ­дак­цый вы­ка­рыс­тоў­ва­юць та­кія фор­мы вы­ву­чэн­ня мер­ка­ван­ня аў­ды­то­рыі, як бліц-апы­тан­ні і га­ла­са­ван­ні, якія зна­хо­дзяць жы­вы вод­гук у ка­рыс­таль­ні­каў.

Ра­зам з тым, не­аб­ход­на ўдас­ка­наль­ваць ды­зайн-струк­ту­ру сай­таў, сіс­тэ­му ўнут­ра­ных руб­рык, ра­бо­ту фо­ру­маў (у мно­гіх сай­таў гэ­та ад­сут­ні­чае), ін­тэ­гра­цыю з са­цы­яль­ны­мі сет­ка­мі і г.д.

На­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та Ігар Бу­зоў­скі, які браў удзел у ра­бо­це вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня ка­ле­гіі, па­ве­да­міў, што на­ша кра­і­на ў 2015 го­дзе за­вер­шыць пе­ра­ход на ліч­ба­вае тэ­ле­вя­шчан­не. Ігар Бу­зоў­скі ўпэў­не­ны, што пе­ра­ход не бу­дзе стрэ­са­вым, па­коль­кі боль­шая част­ка пра­цы ўжо пра­ве­дзе­на. У мног­шіх ра­ё­нах ён ужо ажыц­цёў­ле­ны і тэ­ле­ба­чан­не пра­цуе ў ліч­ба­вым фар­ма­це. Ігар Бу­зоў­скі пад­крэс­ліў, што раз­віц­цё СМІ ў су­час­ных умо­вах ты­чыц­ца і рэ­гі­я­наль­ных срод­каў ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. Рэ­гі­я­наль­ныя га­зе­ты мя­ня­юц­ца, мя­ня­юц­ца па­ды­хо­ды да іх афарм­лен­ня, тэ­ма­ты­ка. Важ­на аб­мяр­коў­ваць на­пра­ца­ва­ны до­свед рэс­пуб­лі­кан­скіх і рэ­гі­я­наль­ных СМІ, каб вы­жы­ваць у сур'­ёз­най кан­ку­рэн­цыі на ін­фар­ма­цый­ным по­лі, дзе пры­сут­ні­ча­юць не толь­кі ай­чын­ныя СМІ.

Га­во­ра­чы пра ра­бо­ту рэ­гі­я­наль­ных СМІ, на­мес­нік кі­раў­ні­ка Ад­мі­ніст­ра­цыі Прэ­зі­дэн­та ад­зна­чыў спе­цы­фі­ку ін­фар­ма­цыі, якая там раз­мя­шча­ец­ца, па­коль­кі ў пер­шую чар­гу жы­ха­роў рэ­гі­ё­наў ці­ка­вяць на­ві­ны воб­лас­ці, ра­ё­на, го­ра­да. "Але мяс­цо­выя вы­дан­ні не мо­гуць аб­мя­жоў­вац­ца толь­кі гэ­тым: па­він­ны вы­хо­дзіць за ме­жы рэ­гі­ё­на, — да­даў ён.

Ана­толь СЛА­НЕЎ­СКІ.

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.