Вы тут

Паглядзім яшчэ адзін чэмпіянат свету


Як добра ведаюць спартыўныя балельшчыкі, сёлета першынство свету па міні-футболе ўпершыню за апошнія 2 дзесяцігоддзі вяртаецца з Лацінскай Амерыкі ў Еўропу і пройдзе з 17 па 25 красавіка ў нашай краіне.

А вось што стане для заўзятараў прыемнай навіной, дык гэта паведамленне, што ўсе гульні форуму можна будзе паглядзець у прамых трансляцыях на тэлеканалах «Беларусь 2» і «Беларусь 5». Як паведамілі «Звяздзе» ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі, першы матч чэмпіянату Беларусь — Бразілія пакажа ў прамым эфіры 17 красавіка ў 18.55 тэлеканал «Беларусь 2». Трансляцыі дзвюх чвэрцьфінальных гульняў гледачам прапануюць 22 красавіка «Беларусь 5» (у 18.10) і «Беларусь 2» (у 20.10). Нацыянальны спартыўны тэлеканал пакажа таксама ўсе матчы, якія будуць згуляны ў Мінску, акрамя выніковых: паўфінальныя паядынкі, матч за бронзу і фінал будзе трансляваць «Беларусь 2».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.