Вы тут

Новыя прэм’еры на АНТ


11 красавіка адбудзецца прэм’ера праграмы «Барахолка». Яна збярэ ля экранаў усіх тых, хто любіць і цэніць старажытныя рэчы, калекцыяніруе іх, і проста цікавіцца гісторыяй і мастацтвам.

Як абяцаюць стваральнікі, «Барахолка» — тая праграма, у якой уладальнікі добрага густу і вострага погляду змогуць знайсці на блышыным кірмашы сапраўдныя творы мастацтва. У кожным выпуску будуць прымаць удзел людзі, якія цікавяцца антыкварыятам і старажытнымі рэчамі. А дапамагаць ім у гэтым будуць вядомыя артысты, мастакі і пісьменнікі. Прадзюсарам і вядучым новай праграмы стаў Андрэй Малахаў.

— Упершыню вырашыў паспрабаваць сябе ў якасці прадзюсара. «Барахолка» будзе расказваць гісторыі рэчаў, што захоўваюцца ў нашых шафах, на гарышчах, складах і антрэсолях. Нам можа здавацца, быццам рэчы маюць вялікую каштоўнасць, але часта мы не разумеем, колькі яны каштуюць і ці наогул маюць цану, — расказвае Андрэй Малахаў. — Мы імкнуліся знайсці герояў з цікавымі гісторыямі, звязанымі з сямейнымі рэліквіямі, што захоўваюцца ў іх дома. А потым, паказаўшы іх экспертам, будзем ацэньваць іх. Усё гэта аб’яднана з гульнёй, у якой нашы ўдзельнікі за 15 хвілін на блышыным кірмашы за пэўную суму грошай паспрабуюць знайсці цікавыя і каштоўныя рэчы.

Галоўны прыз атрымаюць тыя гульцы, якім удасца за вызначаны час знайсці самыя дарагія і каштоўныя прадметы мастацтва. Пераможцы адправяцца з вядучым на блышыны кірмаш у Парыж. А пакуль гісторыя толькі пачынаецца, назірайце за яе развіццём па суботах у эфіры тэлеканала АНТ.

Таксама з 11 красавіка распачнецца паказ «Акадэміі талентаў. Чацвёрты курс». Праект ужо не першы год з’яўляецца пляцоўкай, на якой сутыкаюцца інтарэсы і амбіцыі трох музыкальных прадзюсараў — Дзмітрыя Фаміча, Паўла Клышэўскага і Яны Станкевіч. А гледачоў чакае захапляльны праект, дзе на працягу 12 тыдняў будуць шліфавацца галасы новых артыстаў.

У першых чатырох праграмах прадзюсары будуць праслухоўваць канкурсантаў і фарміраваць свае каманды, у кожную з якіх трапіць толькі па 9 чалавек. Прыхільнікі праекта змогуць убачыць, як на гэты раз праходзіў адбор і чым удзельнікі спрабавалі здзівіць суддзяў.

Тых, хто адваюе сабе пуцёўку на праект, канкурэнцыя чакае сур’ёзная. А хто з фіналістаў атрымае шанц падпісаць кантракт з вядомым беларускім прадзюсарам і грашовы прыз 100 мільёнаў рублёў, вызначаць самі тэлегледачы ў ходзе інтэрактыўнага галасавання. Вядучымі праекта будуць Ганна Шаркунова і Андрэй Бонд.

А вось з 12 красавіка кожную нядзелю гледачоў АНТ запрашае да экранаў праграма «Горка!».

Вяселле — для кожнай пары свята асаблівае. Таму стваральнікі праграмы пабывалі на вяселлях у розных месцах краіны і пакажуць, як адзначаюць гэтае свята. А потым выберуць пару, якая адправіцца ў вясельнае падарожжа. І госці змогуць паказаць сябе. Правілы гульні простыя — напярэдадні альбо ў дзень вяселля яны атрымліваюць пяць заданняў, якія трэба выканаць. Каму і якое заданне дастанецца — трымаецца ў сакрэце да канца свята. А сюрпрызам для маладых будзе запрошаная «зорка», якая не толькі павіншуе жаніха і нявесту, але і ацэніць, як справіліся госці з заданнямі. Глядзіце прэм’еру 12 красавіка.

Алена ДРАПКО.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.