Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Добра брацца за новыя справы, ваша ініцыятыўнасць дазволіць дамагчыся поспеху. Больш удалай будзе тая дзейнасць, дзе неабходна працаваць у камандзе. Для адносін тыдзень таксама спрыяльны. Новыя знаёмствы магчымыя ў яго пачатку, але лепш за ўсё справы ідуць у парах, якія ўжо склаліся. У канцы тыдня варта надаць увагу сям'і ці блізкім сябрам. Час, праведзены ў іх кампаніі, будзе самым прыемным. На працы чакайце новых цікавых паваротаў і магчымасцяў.

ЦЯЛЕЦ. Няпросты выбар паміж тым, што прыносіць задавальненне і здаецца правільным і тым, што больш выгадна і зручна з практычнага пункту гледжання. Будзеце поўныя сумненняў, з-за чаго могуць узнікнуць цяжкасці ў асабістай і матэрыяльнай сферах. Неабходна сканцэнтравацца, прысвяціць сябе адной справе, выбраць кірунак, тады ўсё пойдзе добра. Ёсць магчымасць наладзіць асабістае жыццё або паправіць матэрыяльнае становішча — выбар застаецца за вамі.

БЛІЗНЯТЫ. На працы складваецца прыемная атмасфера, праўда, справы развіваюцца трохі павольней, чым хацелася б. Не варта прыкладаць лішніх намаганняў і спяшацца ў пачынаннях, хай усё развіваецца паступова — праявіце вытрымку. Толькі ў такім выпадку можаце разлічваць на тое, што ўсё будзе зроблена так, як трэба. Спрыяльна складваецца сітуацыя ў адносінах і з блізкімі людзьмі, і з сябрамі. Другую палову тыдня лепш за ўсё правесці з імі — гэта надасць зарад энергіі на ўсе наступныя дні.

РАК. Здзелкі і дамоўленасці, заключаныя ў пачатку тыдня, будуць паспяховымі. У гэты час вашы аналітычныя здольнасці будуць на вышыні. Перад вамі адкрываюцца новыя перспектывы, з'яўляюцца магчымасці рухацца далей і рэалізаваць сябе. Добры час для таго, каб закласці падмурак для будучых здзяйсненняў. І ў асабістых адносінах таксама можаце прасунуцца наперад, але гэта больш за ўсё падыходзіць тым, у каго ўжо ёсць адносіны і наспявае момант аформіць іх належным чынам. Асабліва ўдалы час для ўмацавання стасункаў — канец тыдня.

ЛЕЎ. Тыдзень больш падыходзіць для адпачынку ці для таго, каб уносіць апошнія штрыхі, але ўжо не спяшаючыся. На гэтым тыдні лепш за ўсё не брацца за новыя справы, а давесці наяўныя да іх лагічнага завяршэння. Магчымыя грашовыя паступленні за кошт таго, што падведзены вынікі праведзенай працы і настаў час з вамі разлічыцца. Новыя задачы з'явяцца толькі напрыканцы гэтага, а то і на наступным тыдні, менавіта тады і неабходна будзе праявіць актыўнасць. Пакуль жа варта набірацца сіл для далейшай дзейнасці.

ДЗЕВА. Рамантычны настрой у пачатку тыдня не прынясе ніякіх вынікаў. Толькі ў тым выпадку, калі вы творчы чалавек, можаце разлічваць на асаблівае натхненне. Але яго неабходна вельмі хутка ўвасобіць у жыццё, бо, пачынаючы з сярэдзіны тыдня, вас паглынуць цалкам зямныя справы і тым самым спыняць палёт вашай фантазіі. Зрэшты, для вырашэння бягучых пытанняў тыдзень вельмі ўдалы і дазволіць заключыць выгадныя здзелкі, прыйсці да адзінай думкі і згоды. Праўда, любыя справы будуць развівацца вельмі няспешна.

ШАЛІ. На працягу тыдня магчымыя рамантычныя знаёмствы, праўда, вам наўрад ці захочацца развіваць адносіны і рабіць першыя крокі. Ваш позірк накіраваны больш унутр сябе, у пошук уласнага я, чым на знешні свет. Таму спробы з боку кагосьці прыцягнуць вашу ўвагу могуць аказацца вамі нават незаўважанымі. Але бліжэй да канца тыдня зможаце праявіць свой эмацыйны бок, нацешыцца прыемнай кампаніяй, таму планаваць якія-небудзь мерапрыемствы лепш бліжэй да выхадных.

СКАРПІЁН. Спачатку можа здацца, што нічога не адбываецца, хоць вы і прыклалі дастаткова намаганняў, каб дамагчыся пастаўленых перад сабой мэтаў. Але вельмі хутка ўсё напоўніцца падзеямі. Трэба будзе адкрыць для сябе новую форму жыцця, па-новаму ўладкаваць сваю прастору. І гэта будзе звязана са значнымі пераменамі, перастаноўкай і абнаўленнем дэкарацый. Магчыма змена працы або іншыя важныя перамены, якія адкрыюць новыя шляхі і магчымасці для рэалізацыі сябе.

СТРАЛЕЦ. Станоўчы эмацыянальны настрой у пачатку тыдня дазволіць наладзіць кантакты з навакольнымі людзьмі, паспрыяе развіццю асабістага жыцця. Але ў хуткім часе давядзецца адцягнуць сваю ўвагу ад гэтага боку жыцця і прысвяціць сябе надзённым пытанням. У другой палове тыдня чакаецца вялікая колькасць сустрэч і перамоў, магчыма, што давядзецца сутыкнуцца з праваахоўнымі органамі ці якімі-небудзь іншымі інстанцыямі. Зрэшты, для вас усё пройдзе як найлепш, і любую бюракратыю зможаце пераадолець.

КАЗЯРОГ. У адносінах пачынаецца перыяд застою, калі, з аднаго боку, усё добра, але пры гэтым вы адчуваеце, што адносіны не развіваюцца, а пачуцці не знаходзяць выйсця. Такое становішча прымушае пераасэнсоўваць усё, што адбываецца, а на гэта можа пайсці досыць шмат часу. На працы неабходна прасоўваць свае ідэі, расчышчаць дарогу і дзейнічаць у дастатковай ступені агрэсіўна. Толькі ў такім выпадку можаце разлічваць на поспех. Калі ж дапусціце слабіну, то вашы справы апынуцца ў падвешаным стане.

ВАДАЛЕЙ. Вельмі спрыяльны тыдзень, асабліва для спраў, якія патрабуюць развіцця. Гэта можа тычыцца як працы, так і адносін, сферы творчасці і любой іншай. У вас з'яўляюцца добрыя ідэі, які знойдуць сабе прымяненне, вы зможаце адкрыць новыя магчымасці і новыя гарызонты. Праўда, вам трэба будзе на сваім шляху зрабіць няпросты выбар, бо наўрад ці ўдасца пайсці адразу па дзвюх дарогах, штосьці давядзецца пакінуць у мінулым. Гэтае раздарожжа можа затармазіць ваша паспяховае прасоўванне наперад. Не дазваляйце гэтаму часу расцягнуцца надоўга.

РЫБЫ. Тыя праблемы, якія прыгняталі вас у мінулыя дні, пачнуць паступова вырашацца і ўсё нармалізуецца. Нельга сказаць, каб усё адразу стала добра, але на працягу тыдня ў вас наладжваюцца кантакты з навакольнымі людзьмі, што дазваляе разлічваць на іх падтрымку і адчуваць сябе значна больш упэўнена. З'явяцца новыя прапановы, магчымасці і ідэі, якія даюць сілы для руху наперад, для рэалізацыі планаў і рашэння надзённых праблем. У асабістым жыцці можна разлічваць толькі на нейтралізацыю канфліктных сітуацый.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.