Вы тут

Музыканты з Гродна трапяць на «Еўрабачанне»


Праўда, толькі ў якасці гледачоў. Маладыя артысты сталі пераможцамі конкурсу кавер-версій песні «Tіme», які зладзілі Белтэлерадыёкампанія і афіцыйныя прадстаўнікі Беларусі на конкурсе, дуэт Uzarі & Maіmuna.

З дзясяткаў дасланых версій кампазіцыі, якую перапявалі наноў аматары і прафесійныя музыкі з Беларусі, а таксама Украіны, Італіі, ЗША і нават Аўстраліі, спявак Юзары і скрыпачка Маймуна адабралі толькі 11 найлепшых. На пераасэнсаванне песні і запіс адметнай аранжыроўкі ахвотным, дарэчы, быў адведзены цэлы месяц, але гродзенскі музычны калектыў даслаў сваю заяўку літаральна ў апошні дзень і, што называецца, паспеў ускочыць у апошні вагон. Менавіта варыянт песні, запісаны гуртом Pіtch Mode разам з вакалістам пад сцэнічным імем Break The Sadness, найбольш спадабаўся радыёслухачам, якія вызначалі пераможцу конкурсу SMS-галасаваннем.

10-8

Гродзенскія музыкі ў выніку атрымалі галоўны прыз — 2 білеты на першы паўфінал «Еўрабачання-2015» 19 мая, у якім якраз і выступяць беларускія ўдзельнікі. Усяго ж, нагадаем, сёлета ў юбілейным 60-м песенным шоу, якое пройдзе пад дэвізам «Узводзячы масты», бяруць удзел прадстаўнікі 40 краін свету.

Тым часам падрыхтоўка да конкурсу набірае абароты. Ужо сёння ў Рызе адбудзецца прома-канцэрт, прысвечаны 60-годдзю «Еўрабачання». 24 красавіка запланаваны вялізны гала-канцэрт з удзелам 10 сёлетніх канкурсантаў (у тым ліку беларусаў), а таксама «зорак» шоу розных гадоў. Яшчэ два афіцыйныя маштабныя прома-мерапрыемствы адбудуцца ў Амстэрдаме (18 красавіка) і Лондане (26 красавіка).

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.