Вы тут

«Градусы» адкрыюць новае пачуццё


Гэта якраз той выпадак, калі павышаны градус не мае нічога агульнага ні з хваробай, ні з ужываннем алкаголю, бо звязаны з... любімай музыкай. 20 мая ў сталічнай канцэртнай зале Prіme Hall адбудзецца сольны канцэрт расійскага поп-гурта «Градусы». У Мінск музыкі абяцаюць прывезці альбом «Пачуццё спрыту» і абсалютна новае шоу, прэм'ера якога адбудзецца ў Маскве напрыканцы красавіка.

Назваць музычны калектыў героямі новага пакалення, магчыма, будзе занадта гучна, але не заўважыць іх яркі ўзлёт амаль немагчыма. Усяго за 6 гадоў як салісты і стваральнікі гурта Раман Пашкоў і Руслан Тагіеў, так і лёгкія мелодыі і іранічныя тэксты, што выходзяць з іх гарачых галоў, сталі лёгка пазнавальнымі ад Калінінграда да Уладзівастока. Вясной мінулага года «Градусы» выпусцілі свой другі альбом «Пачуццё спрыту», напоўнены спрэс хітамі.

У Мінску музыканты выступяць 20 мая на пляцоўцы Prіme Hall з новай канцэртнай праграмай, якая рыхтавалася некалькі месяцаў. Любімыя слухачамі песні плануецца прадставіць у новым гучанні і аздобіць адмысловымі святломузычнымі інсталяцыямі і відэападборкай. Квіткі, якія ўжо ёсць у продажы, каштуюць ад 550 тысяч да 1 мільёна рублёў.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Казярогам важна на гэтым тыдні скончыць неадкладную справу, якая ўжо даўно не дае спакою.

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.