Вы тут

Кантрабандысты ўдачы


І зноў за мяжой адбываюцца падзеі, падобныя да паказаных у вядомай савецкай камедыі — сямёра бежанцаў з Сірыі і Егіпта спрабавалі трапіць у Вялікабрытанію ў аўтацыстэрне, напоўненай вадкім шакаладам! Паводле слоў непасрэднага ўдзельніка здарэння, чыё імя не ўдакладняецца, іх група прабралася ў цыстэрну на адной з аўтастаянак вялікагрузнага транспарту ў французскім Кале, перадае ВВС.

10-5

Мужчына расказаў, што ў грузавік ён залез разам з чатырма суайчыннікамі з Сірыі і двума грамадзянамі Егіпта. Зрабіць гэта ім дапамог выхадзец з Ірака, які такім чынам перапраўляе людзей у Вялікабрытанію ўжо некалькі гадоў (!).

Уцекачы забраліся ў цыстэрну ноччу. Іх праваднік пакінуў люк прыадчыненым, каб усярэдзіну трапляла паветра. Паводле яго слоў, грузавік павінен быў паехаць у бліжэйшы час, а праз яшчэ дваццаць хвілін, пасля праходжання праверкі, уцекачы маглі пакінуць цыстэрну. Група правяла ў цыстэрне каля дзвюх гадзін, аднак грузавік так і не паехаў. Увесь гэты час ім пастаянна даводзілася плаваць у шакаладзе і падтрымліваць адзін аднаго, таму што многія з іх не даставалі нагамі да дна. Урэшце ўцекачы вылезлі з рэзервуара, каб не патануць. Апошні з іх даўжэй за ўсіх спрабаваў выбрацца з цыстэрны, таму што яго не было каму падштурхнуць. У выніку ён пакінуў там свае чаравікі. BBC адзначае, што пазней іх суразмоўца трапіў у Вялікабрытанію і цяпер ён працуе ў арабскім рэстаране ў Шэфілдзе.

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.