Вы тут

У Лагерфельда і кошка мадэль


Кошка мадэльера Карла Лагерфельда па мянушцы Шупет зарабіла ў 2014 годзе тры мільёны еўра. Пра гэта сам дызайнер паведаміў у інтэрв'ю The New York Magazіne.

10-6

Летась Шупет прыняла ўдзел у дзвюх рэкламных кампаніях — аўтамабіля Opel Corsa і японскага брэнда касметыкі Shu Uemura. Паводле слоў Лагерфельда, ён не дазваляў сваёй гадаванцы здымацца ў рэкламе прадуктаў харчавання і рэчаў. «Яна ўнікальная. Яна як чалавек, але добра, што яна маўчыць», — заявіў дызайнер. Лагерфельд таксама прызнаўся, што яго кошка ненавідзіць іншых жывёл і дзяцей, што яна з'яўляецца цэнтрам свету, а ў яе гульнях і рухах ёсць штосьці незабыўнае. У ліпені 2014 года ў свет выйшла кніга «Шупет: асабістае жыццё моднай кошкі высокага палёту». Бірманская кошка Шупет з'явілася ў Лагерфельда ў канцы 2012 года, калі адзін з яго сяброў — манекеншчык Батыст Джабіконі — папрасіў дагледзець жывёлу на калядных вакацыях. За некалькі дзён дызайнер прывык да яе і папрасіў аддаць кошку яму. У Шупет ёсць свой акаунт на Twіtter, на яго падпісаны каля 47 тысяч карыстальнікаў. Гадаванка Лагерфельда рэгулярна ўваходзіць у рэйтынгі самых папулярных жывёл сеціва. Яе ўзрост, згодна з традыцыямі свету моды, утойваецца (мяркуецца, кошцы цяпер ад чатырох да сямі гадоў).

Іван Купарвас

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.