Вы тут

Малдэр і Скалі вернуцца


Кіраўніцтва амерыканскага тэлеканала Fox TV вядзе перамовы са стваральнікам серыяла «Сакрэтныя матэрыялы» Крысам Картэрам пра яго аднаўленне. Паводле слоў аднаго з кіраўнікоў Fox Гэры Ньюмана, «сякія-такія перамовы» аб працягу ўжо вядуцца, аднак канчатковай яснасці — калі і ў якой форме «Сакрэтныя матэрыялы» вернуцца на ТБ — пакуль няма. Разглядаюцца два варыянты: здымкі яшчэ аднаго паўнаметражнага фільма ці аднаўленне «X-Fіles» у фармаце міні-серыяла. Прэм'ерны паказ «старога» серыяла стартаваў у эфіры 10 верасня 1993 года і завяршыўся праз 9 гадоў, 19 мая 2002 года, за гэты час былі зняты 202 серыі. Шоу было хітом тэлеканала Fох TV.

10-2

Фоксам Малдэрам мог стаць амерыканскі акцёр Кевін Сорба. Тым больш што першая сустрэча з Дэвідам Духоўны не зрабіла на Крыса Картэра асаблівага ўражання. Аднак першыя ж пробы ўсё змянілі — стала зразумела, што лепшага Фокса не знайсці. Дэвід пазней прызнаваўся: калі ён прачытаў сцэнарый упершыню, то не паверыў, што серыял пра іншапланецян здольны кагосьці па-сапраўднаму захапіць. Што таксама цікава, большасць жартаў Фокса Малдэра ў працэсе здымак прыдумаў менавіта Духоўны.

У 23-м эпізодзе трэцяга сезона Фокс Малдэр прызнаецца, што з'яўляецца дальтонікам. Цікава, як у такім выпадку ён змог стаць спецыяльным агентам ФБР, дзе прад'яўляюцца вельмі строгія патрабаванні да здароўя.

У дзясятым эпізодзе шостага сезона распавядаецца пра Альфрэда Феліга, які фатаграфаваў месцы злачынстваў раней прыезду паліцыі. У некаторай ступені прататыпам героя быў амерыканскі крымінальны фатограф Артур Феліг, вядомы як Уіджы. У яго машыне была абсталявана сапраўдная фоталабараторыя, таму яго здымкі траплялі ў прэсу вельмі хутка.

10-3

Тэлефон Малдэра ў серыяле — 555-0199. Гэты ж нумар належыць сям'і Берманаў у фільме «Амерыканская прыгажосць». Той жа самы нумар тэлефона Аль Пачына пакідае на аўтаадказчыку Расела Кроў у фільме «Свой чалавек».

Серыял згадваецца ў кнігах Стывена Кінга «Дзяўчынка, якая любіла Тома Гордана» і «Лавец сноў».

Другі эпізод дзявятага сезона прысвечаны навукоўцу Чаду Келеру — блізкаму сябру Крыса Картэра. Чад Келер загінуў 11 верасня 2001 года ў Нью-Ёрку.

Фокс Малдэр карыстаецца пісталетамі Glock 17, SІG-Sauer P226 і SІG-Sauer P228, Дана Скалі выкарыстоўвае толькі Walther PPK/S.

«Сакрэтныя матэрыялы» сталі першым амерыканскім серыялам, выпушчаным на DVD.

Па некаторых звестках, паказ аднаго эпізоду серыяла каштаваў расійскаму ТБ 25 тысяч долараў.

Цікавая таксама гісторыя паходжання імён галоўных персанажаў. Малдэр — дзявочае прозвішча маці Крыса Картэра, Фокс — імя яго сябра дзяцінства, Скалі — прозвішча аўтара першай амерыканскай кнігі па ўфалогіі. Ну а Дана, паводле слоў Крыса Картэра, — проста прыгожае жаночае імя.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.