Вы тут

З суседзямі па-суседску


Латвійская дэлегацыя на чале са старшынёй Рыжскай думы Нілам Ушаковым прыехала ў Мінск. Разам з ёй — прадстаўнікі 26 латвійскіх кампаній па такіх напрамках, як экалагічная ўтылізацыя адходаў, цепла- і біяэнергетыка, вытворчасць энергіі з аднаўляльных крыніц, грамадскі транспарт. Тут яны жадаюць знайсці новых дзелавых партнёраў і новыя магчымасці рэалізацыі патэнцыялу супрацоўніцтва дзвюх краін.

Ад турызму да дзіцячых садкоў

Старшыня Мінгарвыканкама Андрэй Шорац і Ніл Ушакоў падпісалі праграму супрацоўніцтва паміж мэрыямі гарадоў на 2015—2017 гады. У найбліжэйшы час бакі абмяркуюць канкрэтныя праекты, якія будуць рэалізаваны паміж двума гарадамі. Андрэй Шорац падкрэсліў, што мінскія спецыялісты з вялікай цікавасцю вывучаць вопыт Рыгі па прыцягненні турыстаў, а таксама па стварэнні ўмоў для развіцця прыватных дзіцячых садкоў.

10-33

«Наогул, у нас шмат напрамкаў для супрацоўніцтва. Цікавы досвед Рыгі ў сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і транспарту. Думаю, што ў найбліжэйшы час мы пачнём рэалізацыю канкрэтных праектаў у розных сферах», — адзначыў мэр Мінска.

Андрэй Шорац таксама заявіў, што Беларусь будзе імкнуцца падвоіць колькасць латвійскіх турыстаў. У сваю чаргу старшыня Рыжскай думы Ніл Ушакоў канстатаваў, што летась колькасць беларускіх турыстаў у Рыгу павялічылася ў два разы.

Куды «паездзе» наш мазут?

Сёння Латвія зацікаўлена ў перавозках беларускага мазуту праз Рыжскі свабодны порт. Адным з варыянтаў з'яўляецца дыверсіфікацыя, калі частка грузаў ідзе праз Клайпеду, частка — праз Рыгу.

Латвія займае шостае месца сярод краін, якія імпартуюць прадукцыю мінскіх прадпрыемстваў. Беларусь пастаўляе ў Латвію нафтапрадукты, рапсавы алей, лесаматэрыялы, кантрольна-вымяральныя прыборы.
З суседняй краіны імпартуюцца лекі, адзенне, металаканструкцыі, рыба, апрацаваны камень. Пачынаючы з 2013 года таваразварот паміж Латвіяй і Беларуссю істотна знізіўся за кошт падзення беларускага экспарту. Асноўнай прычынай пагаршэння яго дынамікі з'яўляецца спыненне транзіту праз марскія парты Латвіі прадуктаў нафтаперапрацоўкі (растваральнікаў і змазачных матэрыялаў з 2013 года, прадуктаў перагонкі каменнавугальнай смалы з 2014-га), а таксама зніжэнне аб'ёмаў паставак нафтапрадуктаў.

Стратэгічным напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва з'яўляецца транспартна-транзітная сфера. Беларускія грузы займаюць другое месца ў агульным аб'ёме чыгуначных перавозак Латвіі. У 2014 годзе іх аб'ём склаў 6,6 млн тон, грузаперавозак — 30,1 млн тон.

«Рыжскі дворык» у мінскіх крамах

У Мінску можа з'явіцца «Рыжскі дворык», у Рызе — «Мінскі». Як адзначыў Ніл Ушакоў, гэта праект, з якім працавалі ў Маскве, прычым працавалі паспяхова да ўвядзення санкцый. У сваю чаргу Андрэй Шорац выказаў перакананасць, што крокам у адказ стане з'яўленне «Мінскага дворыка» ў Рызе. Сутнасць праекта ў тым, каб у гандлёвых сетках быў куток, дзе стаялі стэнды з латвійскай экалагічна чыстай прадукцыяй. На пачатак года ў Беларусі працавалі 772 кампаніі, створаныя юрыдычнымі і фізічнымі асобамі Латвіі, у тым ліку ў 2014 годзе зарэгістравана 66 юрыдычных асоб з латвійскім капіталам. У Латвіі зарэгістравана больш за 2 тысячы прадпрыемстваў з беларускім капіталам.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.