Вы тут

У Мінску «камуналка» расце пакрысе


Гэтымі днямі ў галоўным мегаполісе краіны вызначаюцца новыя фіксаваныя тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, якія прадастаўляюцца насельніцтву і субсідуюцца дзяржавай. Аб гэтым гаворыцца ў рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта ад 19 сакавіка №681 «Аб некаторых пытаннях вызначэння тарыфаў на жыллёва-камунальныя паслугі», апублікаваным на Нацыянальным прававым партале.

Зразумела, што заробкі жыхароў сталіцы адрозніваюцца ад даходаў сярэднестатыстычнага работніка на перыферыі. Мабыць, менавіта таму тут і памер аплаты камунальных паслуг могуць павялічваць па асобным графіку. Добра яшчэ, што павелічэнне гэта пакуль мінімальнае. Так, фіксаваны тарыф на тэхнічнае абслугоўванне аднаго квадратнага метра агульнай плошчы жылога памяшкання ў месяц склаў 958,5 рубля (павелічэнне склала ўсяго каля 11 рублёў), на водазабеспячэнне — 1453 рублі за 1 кубічны метр (плюс 18 рублёў), каналізацыю — 970 рублёў за 1 «куб» (плюс 12 рублёў). Засталіся на ранейшым узроўні памеры тарыфу на паслугі па капітальным рамонце жылога дома, які складае 837,5 рубля за 1 квадратны метр. А вось плата за карыстанне ліфтам павялічылася ўжо на 79 рублёў і складае цяпер 6658 рублёў.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Шалям засталося прыкласці зусім няшмат намаганняў, каб жаданая мэта была дасягнута.

Грамадства

Камандзір вядзе за сабой

Камандзір вядзе за сабой

Пяцікурснік Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Е. Полацкай быў удастоены ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2023».

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.