Вы тут

Лета на Вялікдзень


Сіноптыкі абяцаюць, што на выхадныя прыпячэ ажно да плюс 20 градусаў

Менавіта ў пятніцу на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць цёплыя паветраныя масы з боку Заходняй Еўропы. І адразу пацяплее. Пра гэта паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Пры павышаным фоне атмасфернага ціску ападкаў сёння не прагназуецца. Максімальная тэмпература паветра ўдзень складзе 11-17 цяпла. У суботу нас чакае ўвогуле цёплае і сапраўды камфортнае надвор'е. Будзе выключна сонечна і амаль без ветру. Тэмпература паветра ўначы на суботу складзе 0-5 цяпла, а ўдзень — ужо плюс 15-20 градусаў. Даволі цёпла будзе і ў нядзелю, аднак атмасферныя франты з боку тэрыторыі Польшчы прынясуць месцамі па краіне кароткачасовы дождж. Стане часам ветрана, у асобных раёнах парывы ветру дасягнуць 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе 2-9 цяпла, а ўдзень — плюс 15-20 градусаў, аднак па паўночным захадзе стане халадней — толькі 12-14 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у панядзелак тэрыторыя краіны трапіць пад уплыў атмасферных франтоў з боку Балтыйскага мора. Таму ўначы месцамі, а ўдзень паўсюдна чакаюцца кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 0 да 7 цяпла, удзень — плюс 10-16 градусаў, а па поўдні краіны — да 18 цяпла. На жаль, у аўторак і сераду пахаладае. Часам будзе ісці дождж, а ў асобных раёнах — дождж з мокрым снегам. З'явіцца паўночна-заходні вецер парывамі да 15-18 м/с. Тэмпература паветра ўначы чакаецца ад мінус 3 да плюс 5 градусаў, удзень — 5-10 цяпла, а па поўдні да плюс 12-15 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».