Вы тут

Дарогамі Перамогі


Генпадрадчык будаўніцтва Беларускай АЭС (Ніжагародская інжынірынгавая кампанія «Атамэнергапраект») разам са сваёй асноўнай задачай выконвае і дабрачынную місію.

Па выніках конкурсу дабрачынных праектаў фінансавую падтрымку атрымалі цэнтральная раённая бальніца, тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Астравецкага раёна. У прыватнасці, школьнікі і педагогі накіраваліся ў падарожжа «Дарогамі Перамогі» — пабывалі ў Брэсцкай крэпасці, музеі «Бярэсце», наведалі Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, Хатынь.

Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Астравецкага раёна атрымаў таксама спонсарскую дапамогу на пакупку спартыўнай формы і мячоў для футбалістаў, асвятляльнай апаратуры, камп'ютараў і прынтараў для педагогаў.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.