Вы тут

Залатое кальцо Гродзеншчыны


Для жыхароў і гасцей Прынямоння распрацаваны новы турыстычны маршрут «Залатое кальцо Гродзеншчыны».

Ён прапануе наведаць больш за дваццаць населеных пунктаў у дзесяці раёнах вобласці. У праграму падарожжа ўключаны замкі ў Міры, Лідзе, Любчы, палац Друцкіх-Любецкіх у Шчучыне, гістарычныя славутасці ў Навагрудку і іншых мясцінах Гродзеншчыны. Маршрут разлічаны на 2-3 дні — для тых, хто падарожнічае і аўтобусамі, і ўласным транспартам. Вызначаны месцы для адпачынку, харчавання, начлегу. У гэтым кірунку ўпраўленне спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама цяпер актыўна супрацоўнічае з турыстычнымі фірмамі, якія зацікаўлены ў новым маршруце.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.