Вы тут

З пісталетам па «лёгкую» здабычу


У Дзяржынскім раёне затрыманы мужчыны, якія 8 красавіка ў масках, з пісталетамі ўварваліся ў дом у вёсцы Антонаўшчына і запатрабавалі аддаць ім усе грошы і каштоўнасці.

Як паведамляе прэс-служба ўпраўлення ўнутраных спраў Мінаблвыканкама, гаспадар аказаў актыўнае супраціўленне. У выніку аднаму з нападнікаў нанёс лёгкае цялеснае пашкоджанне, а затым з выпадковым сведкам пачаў пераслед зламыснікаў. Аднак дагнаць іх не ўдалося.

На тэрыторыі Дзяржынскага раёна і прылеглых да яго Валожынскага і Стаўбцоўскага раёнаў быў уведзены план перахват «Сірэна». На пошук зламыснікаў паднялі супрацоўнікаў трох раённых аддзелаў унутраных спраў. У выніку прачэсвання мясцовасці адзін з пошукавых атрадаў у лесе паблізу вёскі Васілеўшчына заўважыў невядомага, які, убачыўшы міліцыянераў, спрабаваў уцячы. Падчас яго пераследавання аператыўнік зрабіў папераджальны выстрал у паветра.

Затрыманым аказаўся жыхар Барысава 1987 года нараджэння.

У гэты ж дзень каля 16.00 супрацоўнікі АМАПа ў лясным масіве каля вёскі Міхалеўшчына ўзялі і саўдзельніка — яго аднагодка і земляка.

Відаць па ўсім, мужчыны зараней рыхтаваліся да злачынства: набылі газавы пісталет і пальчаткі, вырабілі маскі, напярэдадні правялі разведку мясцовасці, а ў бліжэйшым лесе схавалі мікрааўтобус і зменную вопратку. Пасля нападу яны паспелі пераапрануцца, але не змаглі скарыстацца аўтамабілем.

Па папярэдняй інфармацыі, адзін з затрыманых некаторы час працаваў на будаўніцтве дома ў пацярпелага. Дакладны матыў злачынства будзе высветлены ў ходзе следства. Аднак ужо цяпер вядома, што другі саўдзельнік зусім нядаўна быў пазбаўлены вадзіцельскіх правоў на тры гады за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, з выплатай штрафу ў памеры 9 млн рублёў.

У дачыненні затрыманых заведзена крымінальная справа па частцы 2 артыкула 207 (разбойны напад, здзейснены групай асоб).

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.