Абеліскі


Абеліскі — гэта памяць людская, памяць велічная і горкая, гордая і суровая, памяць пра гераізм і мужнасць, адвагу і славу нашага народа. Абеліскі — гэта і ўдзячнасць самаахвярным бацькам і дзядам, гэта і палымяны наказ іх нашчадкам свята берагчы вольны дух роднага краю, па-геройску абараняць свабоду і незалежнасць краіны.

Упершыню песня «Абеліскі» ўрачыста прагучала на творчым вечары паэта Івана Карэнды восенню 2000 года ў мінскім Доме дружбы. Вячаслаў Статкевіч, саліст-вакаліст ансамбля «Свята», па-юнацку палка ад імя сваіх равеснікаў выявіў павагу і пашану доблесным абаронцам роднай зямлі. Спявак пранікнёна і вельмі шчыра акрэсліў абрысы нашага шчасця (сімвалічна суаднесенага з падковаю), якое ніколі не будзе поўным, пакуль не спраўдзім запаветна-крылатыя надзеі і жаданні змагароў-папярэднікаў.

Іван Раманчук кампазіцыйна выбудаваў песню так, каб яе пафас скіроўваўся ў будучыню. Верш «Абеліскі», які лёг у аснову вакальнага твора, ён узяў са зборніка паэзіі «Белы наліў» (1995) Івана Карэнды. Трэці слупок паэтычнага тэксту кампазітар зрабіў прыпевам — і песня загучала прысягальна, услаўляючы вернасць бацькоўскім традыцыям.

Падрыхтаваў Міхась Шавыркін

11-1

Верш Івана Карэнды     Музыка Івана Раманчука

Пад Масквою, Кіевам і Мінскам,

Ля дарог, у стэпах і лясах —

Абеліскі, славы абеліскі...

І імёны ў кветках, ў верасах.

Прыпеў:

Ім у бронзе, у граніце шэрым

Моўчкі з намі крочыць праз вякі.

Мы іх праўдзе, іх сумленню верым,

Абеліскі — нашы маякі.

А над імі птушак спеў вясновы

І асенні ціхі лістапад...

Ў маім сэрцы, цяжкаю падковай,

Боль за ўсіх загінулых салдат.

Прыпеў.

Апошнія два радкі запеву і прыпеву паўтараюцца

Выбар рэдакцыі

Грамадства

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.