Вы тут

«Дзевачка» з Данiлевiчаў


У Беларусi захаваўся ўнiкальны велiкодны звычай, у якiм пераплятаюцца дахрысцiянская i хрысцiянская традыцыi. Жыхары вёскi Данiлевiчы Лельчыцкага раёна беражлiва захоўваюць спадчыну сваiх продкаў, якая ўнесена ў спiс помнiкаў нематэрыяльнай культуры i ўзята пад ахову дзяржавы.

11-10

У красную суботу (субота напярэдаднi Вялiкадня) гаспадынi вёскi Данiлевiчы (старая назва Данiлегi) рыхтуюцца да свята. З самай ранiцы фарбуюць яйкi, ставяць у напаленыя печы формы для булак. Прыбiраюць у хатах i мятуць двары, наведваюць i наводзяць парадак на могiлках. Пасля паўдня найбольш увiшныя i клапатлiвыя гаспадынi збiраюцца на скрыжаваннi i iдуць «пераапранаць» крыжы. Крыжоў у вёсцы пяць. У руках жанчын стракатыя фартушкi з розных тканiн, хусткi i ручнiкi, iхнi шлях ляжыць на паўночны бок вёскi. Ужо не адно тысячагоддзе жыхаркi Данiлевiчаў выконваюць гэты абавязак, перадаюць традыцыю новым пакаленням.

11-12

Рытуал пераапранання крыжоў пачынаецца з «Евы». Такое iмя атрымаў каменны крыж, якi захаваўся тут з дахрысцiянскiх часоў. Вяскоўцы называюць старажытную рэлiквiю таксама «каменнай дзевачкай». Сiлуэт крыжа, сапраўды, падобны на жаноцкую фiгуру. Раз на год у суботу перад Вялiкаднём «Еву» прыбiраюць у чыстае адзенне. Дарэчы, у гэты самы час «дзевачку» можна ўбачыць аголенай (можа, таму ў абрадзе прымаюць удзел толькi жанчыны?). Яны здымаюць старыя хусткi, фартушкi, ручнiкi, стужкi i паясы, якiя на працягу года, як аброк, павязвалi паломнiкi. Старую «вопратку» выносяць за агароджу i спальваюць. На агонь, пры гэтым, кажуць: «Iдзi да Бога дымам». Адорваюць «Еву» новымi хусткамi i фартушкамi, каб яна стаяла прыбранай i прыгожай, i радавала вочы кожнага сустрэчнага. Каб вяскоўцы задаволена казалi: «Вось якая наша Дзевачка!»

11-11

Напэўна, многiх займае пытанне, адкуль у крыжа такое iмя i чаму культавы камень з'явiўся ў Данiлевiчах? Як заўсёды, гiсторыя маўчыць, а на пытаннi адказваюць толькi легенды i паданнi. У вёсцы ёсць сваё, якое добра памятае (ад мацi i бабулi) найстарэйшая жыхарка Вольга Плех. Вось што жанчына распавяла: «У вельмi даўнiя часы адна паляшучка прыйшла на поле жаць жыта, з ёю была дачка па iменi Еўка. Наблiжаўся дождж, трэба было хутчэй управiцца з работай, i мацi паклiкала дачку на дапамогу. Але тая прысела адпачыць i не паслухалася матчынай просьбы. Тады жанчына ў гневе сказала: «Каб ты каменем стала!» I ў тое ж iмгненне дзяўчынка пераўтварылася ў камень, стала падобна на крыж. З таго часу ён стаiць на ўскрайку нашай вёскi, у месцы, дзе i здарылася гэтае нечуванае дзiва».

11-9

— Не дай Бог чапаць камень, — кажа Вольга Плех. — Расказваюць, што аднойчы, пры дзядах, Дзевачку перавезлi на «цвiнтар», дык у вёсцы стала прападаць худоба. Давялося вяртаць яе, прывезлi канём назад.

Пасля апранання «дзевачкi» жанчыны абыходзяць усе крыжы (усе яны драўляныя) i кожны раз рытуал пачынаецца нанова: старая «вопратка» здымаецца i кiдаецца ў агонь, а на змену ёй павязваецца новае ўбранне.

Суботнiм вечарам жыхары Данiлевiчаў збiраюцца на лаўках каля сваiх хат, сядзяць усю святую велiкодную ноч i паляць вогнiшчы. Святло ў хатах не выключаюць — такая старажытная завядзёнка.

11-20

Ранiцай у Велiкодную нядзелю, яшчэ да ўзыходу сонца, тутэйшыя жыхары iмкнуцца як мага раней, каб ля каменя нiкога не было, прынесцi да крыжа пафарбаваныя яйкi, пiрагi i ўсе тыя прысмакi, якiя звычайна гатуюць да свята, а таксама новыя аброкi — фартушкi, хусты, ленты. Алена Карась, Ульяна Палуянава, Марыя Вярбiла, Вольга Плех i Марыя Сiнiцкая, у сваiх традыцыйных паляшуцкiх строях, спяшаюцца да святога месца. Яны павязваюць новыя вопраткi, апускаюцца на каленi i дакранаюцца да каменнай дзяўчынкi, просяць здароўя сабе i сваiм родным, мiру i ладу ў сем'ях, ураджаю на палетках. Цалуюць, абдымаюць, гладзяць. Пакланiўшыся «Еве», яны бяруцца за рукi, водзяць карагод. Жанчыны спяваюць «Конопелюшку». Песня пяецца на мясцовым дыялекце, як спявалi ўжо не адно стагоддзе данiлевiцкiя жанчыны пасля наведвання «дзевачкi»:

Ой, пасею конопелюшку

На высокай горе,

Ой, лелюшка, на высокой горе.

Чаму ж моя конопелюшка

Не зялёна росце?

Ой, лелюшка, не зялёная росце.

Ой, як жа мне, конопелюшке,

Дай зелёнай росцi?

Ой, лелюшка, дай зялёнай росцi...

А тым часам да аброчнага крыжа падыходзяць новыя людзi — i жыхары паселiшча, i незнаёмыя, немясцовыя. Абракаюцца — павязваюць ручнiкi, кладуць грошы.

Вельмi важна ў Вялiкдзень на золку прыйсцi на спатканне з «Евай» i тады спраўдзiцца тваё жаданне. «Ева» дапаможа. Асаблiва, калi хварэе дзiця, альбо тым жанчынам, якiя хацелi б займець дзiця. Здаўна тыя, хто збiраўся ў далёкую дарогу альбо на армейскую службу, прыходзiлi да «дзевачкi».

Узяўшыся пад рукi i стаўшы ў шарэнгу, вяскоўкi вяртаюцца дамоў пад песню-вяснянку:

Ой, дзеўкi, дзеўкi, не цiрайце сiлкi,

Ой, рано-рано, не цiрайце сiлкi.

Бо не знаеце вы, што которой будзе,

Весной замуж пойдзе...

Адна з важных спраў для жыхароў у гэты дзень — пасвяцiць пасху. Пасля таго, як у вёсцы была закрыта i разбурана царква, вяскоўцы збiраюцца на колiшнiм царкоўным двары, выкладваюць з сумак i кошыкаў яйкi, ваду, пiрагi i чакаюць святара. Па веравызнаннi данiлеўцы — праваслаўныя, яны нiколi не адмаўлялiся ад сваёй веры i традыцый. I ў час атэiзму ўсё роўна заставалiся адданымi Богу, абразоў з хат не выкiдалi. Пасля ўрачыстага снедання жанчыны выходзяць на вулiцу, каб гуляць, «бяседаваць» i спяваць. У гэты дзень дазвалялася выконваць вясёлыя песнi. Асаблiва любяць у Данiлевiчах гучную i рухавую «Перапёлку»:

А мо ў цябе, перапёлка,

Дай галоўка балiць?

Тут була, тут була перапёлка,

Тут була, тут була невялiчка...

Анатоль Кляшчук. Фота аўтара.

Гэты фотарэпартаж быў зняты год таму падчас Вялiкадня. Шчыры дзякуй жыхарам вёскi Данiлевiчы i асаблiва гаспадынi Алене Карась, якая арганiзавала гэтыя здымкi.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.